Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян, 15 Да рымлян, 15 глава

1 Мы дужэйшыя, павінны зносіць немачы нядужых, а не сабе дагаджаць.
2 Кажны з вас хай падабаецца бліжняму для дабраўзгадавання.
3 Бо і Хрыстус ня шукаў сябеўпадобы, але як напісана: Знявагі Цябе зьняважаючых зваліліся на мяне. (Пс. 68:10).
4 І ўсё, што калісь было напісана, у павучэнне нам напісана, каб праз цярплівасьць і суцеху з Пісання, ўхавалі надзею.
5 А Бог цярплівасьці й суцехі няхай склоніць вас да ўзаемнага аднадумства ў навуцы Езуса Хрыстуса,
6 каб згоднадушна, аднымі вуснамі хвалілі Бога й Айца нашага Усеспадара Езуса Хрыстуса.
7 Дзеля гэтага прыймайце адзін другога, як і Хрыстус прыняў вас у хвалу Божу.
8 Кажу тое, што Езус Хрыстус стаўся слугою абразаных дзеля зьдзейсьнення праўды Божай аб абяцанні айцом;
9 а для паганаў — зь літасьці, каб славілі Бога, водля напісанага: За тое вызнаваць буду Цябе сярод народаў і сьпяваціму іменню Твайму. (Пс. 17:50.)
10 І далей сказана: Весялецеся, пагане, з народам Яго! (Паўт. Пр. 32:43).
11 Ды яшчэ: Хвалеце Госпада ўсе пагане і выслаўляйце ўсе народы (Пс. 116:1).
12 А Ізай кажа: З’явіцца патомак Ессэвы, што падымецца валадарыць над народамі; на Яго спадзявацца будуць пагане (Із. 11:10).
13 Няхайжа Бог надзеі напоўніць вас усякай радасьцяй і супакоем у веры, каб вы абагаціліся надзеяй і моцай Святога Духа.
14 І сам я упэўнены аб вас, браты мае, што й вы самы поўныя дабраты, поўнасныя ўсякай умеласьці й можаце даваць адзін другому напамін;
15 сьмялей-жа пісаў я вам, браты, часткова як-бы дзеля прыпаміну вам праз даную мне ад Бога ласку:
16 быць слугою Хрыстуса Езуса між паганамі сьвятарска абвяшчаючы Эванэлію Божу каб ахвяра паганаў была асьвячоная Духам Святым і прынятая.
17 Маю восьжа перад Богам пахвалу ў Езусе Хрыстусе;
18 ня сьмею бо пра тое й гаварыць, чаго не даканаў Хрыстус празь мяне, каб упаслушніць паганаў: словам і чынам,
19 моцаю знакаў і цудаў, магуцтвам Святога Духа; так што ад Ерузалему й ваколіц аж да Іллірыі напоўніў я ўсё Эванэліяй Хрыстуса.
20 Пры гэтым я мяркаваў вясьціць Эванэлію не там, дзе імя Хрыстуса ўжо было ведамае, каб ня будаваць на чужой заснове,
21 але як напісана: Каму не абвяшчана аб ім, убачаць, а нячуўшыя даведаюцца (Із. 52:15).
22 Якраз дзеля гэтага я шмат разоў і перашкоды меў прыйсьці к вам.
23 Цяпер-жа, ня маючы болей поля працы ў тых краінах, ды ад многіх лет задаючы да вас прыбыць,
24 як толькі накіруюся ў Гішпанію, спадзяюся ў дарозе пабачыцца з вамі; а вы мяне правядзяце туды, як толькі крыху нацешуся вамі.
25 А цяпер я іду ў Ерузалім з паслугаю для сьвятых;
26 бо Македонія й Ахаія вырашылі зрабіць дапаможную нейкую зборку на патрэбы убогіх сьвятых у Ерузаліме.
27 Вырашылі, бо-ж даўжнікамі іх зьяўляюцца; калі бо пагане сталіся супольнікамі іхніх духовых скарбаў, дык тады і — цялесных.
28 І як гэта выканаю, даручыўшы ім гэтую зборку асабіста, накіруюся адведваючы вас, у Гішпанію.
29 Я ведаю, што калі прыйду да вас, дык прыйду ў поўні багаслаўленства Хрыстусавай Эванэліі.
30 Прымеж таго малю вас, браты, праз Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага і праз ласку Духа Святога, ўспамагайце мяне ў сваіх малітвах да Бога,
31 каб выбавіў мяне ад няверных у Юдэі ды каб мая ахвяра паслугі сьвятым у Ерузаліме была прынятая;
32 каб мне з радасьцю прыйсьці да вас, калі гэта Богу міла, й падбадзёрыцца між вамі.
33 Бог супакою хай будзе з усімі вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлян, 15 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.