Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян, 10 Да рымлян, 10 глава

1 Браты, жадзенне сэрца майго й гарачая малітва да Бога за іхняе збаўленне.
2 Я бо ім сьветчу, што яны маюць для Бога руплівасьць, але неразважную.
3 Не разумеючы справядлівасьці Божай, а намагаючыся ўстанавіць сваю, яны не паддаюцца Божай справядлівасьці.
4 Бо-ж мэтай Закону — Хрыстус на ўсправядліўленне кажнаму веручаму.
5 Майжэш аб усправядліўленні з Закону піша: чалавек яго выконываючы будзе ў ёй жыць (Лев. 18:5).
6 А справядлівасьць зь веры гэтак вось кажа: Не гавары ў сэрцы тваім: хтож узыйдзе ў неба? — гэта знача зьвясьці ўніз Хрыстуса —
7 або: Хтож зыйдзе ў продню? (Паўт. Пр. 30:12−13) — гэта знача: Хрыстуса вывесьці з гробу мяртвых.
8 Што, восьжа, Пісанне кажа? Блізка цябе Слова, ў тваіх вуснах, у сэрцы тваім (Паўт. Пр. 30:14) — знача слова веры, якое весьцім.
9 Бо калі ты вуснамі тваімі вызнавацімеш Езуса Усеспадара, а ў сэрцы будзеш верыць, што Бог яго збудзіў зь мяртвых, дык збавішся;
10 сэрцам бо верыцца дзеля ўсправядліўлення, а вуснамі вызнаецца на збаўленне.
11 Пісанне-ж кажа: Хто ў яго верыць, застыджаны ня будзе (Із. 28:16).
12 Няма бо рожніцы між Юдэем і Грэкам, адзін-жа Госпад усіх, шчодры для ўсіх, Яго ўзываючых.
13 А кажны, хто ўзывае імя Госпадава, будзе збаўлёны. (Ёэль 2:32).
14 Але як узываць таго, ў каго ня ўверылі? Або як уверыць таму, якога ня чулі? Ды як пачуюць без абвяшчаючага?
15 І як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Напісанаж: О, як гожыя ногі дабравесьнікаў, супакой спавяшчаючых! (Із. 52:7).
16 Адыж ня ўсе паслухалі Эванэліі, бо Ізаяш кажа: Усеспадару, хтож паверыў пачутаму ад нас? (Із. 53:1).
17 Дык вера ад слухання, а слуханне праз Хрыстовае слова.
18 Але пытаю: Ціж ня чулі? То-ж: Па ўсёй зямлі разнёсся голас іх, а словы іхнія на край сьвету. (Пс. 18:5).
19 Ды яшчэ скажу: Ціж Ізраэль ня ведаў? Першы Майжэш гавора: Я праз не народ давяду вас да запаздросьлівасьці, угняўлю вас на народ нецямлівы. (Паўт. Пр. 32:21).
20 А Ізаяш дабітней кажа: Няшукаўшыя знайшлі Мяне, Я аб’явіўся няпытаўшым Мяне. (Із. 65:2).
21 Аб Ізраэлю-ж кажа: Праз дзень цэлы выцягваў Я рукі Мае да народу непаслухмянага і упорытсага. (Із. 65:1).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлян, 10 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.