Библия » Беларускі пераклад Васіля Сёмухі

Да Рымлянаў 10 раздзел

1 Браты! упадабаньне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраіля на збавеньне.
2 Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, а не паводле розуму.
3 Бо, не разумеючы Божай праведнасьці і імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай;
4 бо канец закона – Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.
5 Майсей піша пра праведнасьць ад закона: "чалавек, які яго выконвае, жыць будзе ім".
6 А праведнасьць ад веры так кажа: "не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?" – каб Хрыста зьвесьці;
7 альбо: "хто сыдзе ў бездань?" – каб Хрыста зь мёртвых узьвесьці.
8 А што кажа Пісаньне? "Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім" – слова веры, якое прапаведуем.
9 Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся;
10 бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне.
11 Бо Пісаньне кажа: "кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе".
12 Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае.
13 Бо "кожны, хто пакліча імя Госпада, уратуецца".
14 Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка?
15 І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!"
16 Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: "Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?"
17 Такім чынам, вера ад слуханьня, а слуханьне – ад слова Божага.
18 Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы".
19 Яшчэ пытаюся: хіба Ізраіль ня ведаў? Першы кажа Майсей: "Я ўзбуджу ў вас рупнасьць не народам, раздражню вас народам бязглуздым".
20 А Ісая сьмела маўляе: "Мяне знайшлі тыя, хто ня шукаў Мяне, Я адкрыўся тым, хто ня пытаўся пра Мяне".
21 А пра Ізраіля кажа: "цэлы дзень Я працягваў рукі Мае да люду няслухмянага і ўпарцістага".
Нашли ошибку в тексте? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Пасланьне да Рымлянаў, 10 раздзел

Обратите внимание. Номера стихов – это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте, возможно вы будете приятно удивлены.


2007-2020, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите: bible-man@mail.ru.
Рекомендуем хостинг, которым пользуемся сами – Beget. Стабильный. Недорогой.