1 Браты! жаданьне майго сэрца і малітва да Бога аб Ізраілю на збаўленьне.
2 Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, ды не па розуму.
3 Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і стараючыся паставіць уласную праведнасьць, яны не пакарыліся праведнасьці Божай;
4 бо канец закону — Хрытос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.
5 Майсей піша аб праведнасьці, што ад закону: выпаўніўшы яго, чалавек жыць ім будзе. (Лявіт 18:5)
6 А праведнасьць з веры гэтак кажа: не гавары ў сэрцы тваім: Хто ўзыйдзе на неба? — гэта ёсьць Хрыста зьвясьці ўніз; (Другазаконьне 30:12)
7 або: хто зыйдзе ў бяздоньне? — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых узьвясьці ўверх. (Другазаконьне 30:13)
8 Але што кажа Пісаньне? Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім,— гэта ёсьць слова веры, якое абвяшчаем, (Другазаконьне 30:14)
9 каб ты, як вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім верыць, што Бог ускрасіў яго з мёртвых, быў бы спасён,
10 бо сэрцам верыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаецца дзеля збаўленьня.
11 Бо Пісаньне кажа: Кожын, хто веруе ў Яго, ня будзе асаромлены. (Ісая 28:16)
12 Тут няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён Госпад усіх, багаты для ўсіх, што клічуць Яго.
13 Бо кожын, хто пакліча імя Госпада, спасён будзе. (Іоіль 2:32)
14 Але як клікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? Як верыць у Таго, аб Кім ня чулі? Як чуць без абвяшчаючага?
15 І як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Водле напісанага: Як прыгожыя ногі абвяшчаючага мір, прапаведываючага добрае! (Ісая 52:7)
16 Але ня ўсе паслухалі Эвангельля, бо Ісая кажа: Госпадзе! Хто паверыў чутаму ад нас? (Ісая 53:1)
17 Дык вера ад слуханьня, а слуханьне ад слова Божага.
18 Але кажу: ці-ж яны ня чулі? Наадварот: на ўсю зямлю разыйшоўся голас іх, і да межаў сусьвету словы іх. (Псальм 18:5)
19 Але кажу: ці-ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: я збуджу ў вас рупнасьць не праз народ, узлую вас праз народ бязглузды. (Другазаконьне 32:21)
20 А Ісая адважыўся ды кажа: Мяне знайшлі тыя, што ня шукалі, абявіўся Я тым, што ня пыталіся Мяне. (Ісая 65:1)
21 Да Ізраіля-ж кажа: увесь дзень працягваў я рукі Мае да народу непаслухмянага і ўпартага. (Ісая 65:2)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Пасланьне Паўлы да Рымлянаў, 10 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевiч.
© 1926−1931, 1948, 1985, 1991