Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў, 11 Да Рымлянаў, 11 глава

1 Дык кажу: няўжо-ж Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я — Ізраільцянін ад насе́ньня Аўраамавага, з кале́на Бэніямінавага.
2 Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён напе́рад ве́даў. Ці ня ве́даеце, што́ кажа Пісаньне (у апавяданьні) аб Ільлі? як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:
3 Госпадзе! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі Тваі зруйнавалі; астаўся я адзін, і душу маю шукаюць (3 Царств 19:14).
4 Што-ж кажа яму (Божы) адказ? Я пакінуў Сабе́ сем тысячаў чалаве́каў, што ня ўкле́нчылі перад Ваалам (3 Царств 19:18).
5 Вось гэтак і ў цяпе́рашні час, па выбару ласкі, захавалася рэшта.
6 Калі-ж праз ласку, дык не праз учынкі; іначай ласка ня была-б ужо ласкай. А калі праз учынкі, дык гэта ўжо ня ласка: іначай учынак ня ёсьць ужо ўчынак.
7 Што-ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не дастаў; выбраныя дасталі, а рэшта разьлютавалася,
8 як напісана: Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, ажно па сяньняшні дзе́нь (Ісая 29:10; Другазаконьне 29:4).
9 І Давід кажа: Хай будзе ім стол іх се́ткаю і цянётамі, і спакусай і адплатаю;
10 няхай зацьмяцца вочы іх, каб ня бачыць, і хрыбе́т іх няхай будзе сагнуты назаўсёды (Псальм 68:23−24).
11 Дык кажу: няўжо-ж яны спаткнуліся, каб зусім упасьці? Няхай ня станецца. Але ад іх упадку збаўле́ньне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.
12 Калі-ж упадак іх — багацьце сьве́ту, і абядне́ньне іх — багацьце паганам, дык колькі-ж бале́й іх поўня?
13 Вам-жа кажу, паганам: як Апостал паганаў, я ўслаўлю служэньне мае́,
14 ці ня збуджу рупнасьці ў сваякоў маіх на це́лу і ці ня збаўлю некаторых з іх?
15 Бо, калі забракаваньне іх — замірэньне сьве́ту, дык што́ прыняцьце, як ня жыцьцё з мёртвых?
16 Калі рашчына сьвятая, дык і ме́сіва; і калі корань сьвят, дык і гальлё.
17 Калі-ж некаторыя з галін адламаліся, а ты-ж, быўшы дзікай аліўкай, прышчапіўся заме́ст іх і стаўся злучом караня й соку аліўкі,
18 дык не вывышшайся перад галінамі; калі-ж вывышшаешся, дык ня ты дзе́ржыш корань, але корань — цябе́.
19 Дык скажаш: галіны адламаліся, каб мне́ прышчапіцца.
20 Добра. Яны адламаліся няве́рыем, а ты дзе́ржышся ве́раю; ня пышайся, але бойся.
21 Бо, калі Бог прыродных галін не пашкадаваў, дык глядзі, ці й цябе́ пашкадуе.
22 Дык бачу дабрату і срогасьць Божую: срогасьць да адпаўшых, а дабрата да цябе́, калі будзеш у дабраце́ (Божай); іначай і ты будзеш адцяты.
23 І тыя, калі не астануцца у няве́рыі, прышчэпяцца, бо Бог дуж ізноў прышчапіць іх.
24 Бо, калі ты адсе́чаны ад дзікое па прыродзе аліўкі і, насупраць прыродзе, прывіўся да добрае аліўкі, колькі-ж бале́й тыя, што́ згодны з прыродай, прышчэпяцца да свае́ аліўкі?
25 Бо не хачу пакінуць вас, браты, у няве́даньні аб гэтай тайне, (каб вы былі мудрымі праз сябе́), — што разьлютаваньне сталася ў Ізраілю часткова, да часу, пакуль увойдзе поўная лічба паганаў,
26 ды гэтак уве́сь Ізраіль спасён будзе, як напісана: прыдзе з Сыону Збавіцель і адве́рне бязбожнасьць ад Якуба;
27 і гэта ім ад мяне́ запаве́т, калі зьніму з іх грахі іхнія (Ісая 59:20−21; 27:9).
28 Паводле-ж Эвангельля яны — ворагі вам; а паводле выбраньня — умілаваныя Божыя дзеля айцоў.
29 Бо дары і прызваньне Божае нязьменныя.
30 Як і вы не́калі былі непаслухмянымі, а цяпер памілаваны праз ненаслухмянасьць іхнюю,
31 гэтак і яны цяпе́р непаслухмяныя, каб праз зьмілаваньне над вамі і самі яны памілаваны былі.
32 Бо ўсіх Бог замкнуў у непаслухмянасьць, каб усіх памілаваць.
33 О, глыбіня багацьця і мудрасьці і ве́даньня Божага! Як недасяжныя прысуды Яго і нявысьле́дны шляхі Ягоныя!
34 Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто быў райцам Яму? (Ісая 40:13.)
35 Ці кто даў Яму напе́рад, каб Ён аддаў яму? (Ісая 40:13−14.)
36 Бо ўсё з Яго і праз Яго і ў Яго. Яму слава наве́кі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлянаў, 11 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.