Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў, 12 Да Рымлянаў, 12 глава

1 Вось-жа ве́льмі прашу вас, браты, праз міласэрдзе Божае, аддайце це́лы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2 і не датарноўвайцеся да ве́ку гэтага, але пераабражайцеся абнаўле́ньнем розуму вашага, каб вам пазнаваць, што ёсьць Воля Божая, добрая, угодная і дасканалая.
3 Бо кажу праз дадзеную мне́ ласку кожнаму сярод вас: ня думайце аб сабе́ больш, чым трэба думаць, але думайце мудра, як Бог кожнага ме́рай ве́ры надзяліў.
4 Бо, як у адным це́ле ў нас многа чле́наў, але ня ўсе́ чле́ны маюць тую-ж работу,
5 гэтак мы многія складаем адно це́ла ў Хрысьце́, а паасобку адзін для аднаго чле́ны.
6 Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па ме́ры ве́ры;
7 калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы;
8 калі напамінаеш, напамінай; калі раздае́ш, дык у прастаце́; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасьці; калі міласэрны, дык у радасьці.
9 Любоў няхай будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
10 Братняй любоўю адзін да аднаго пяшчотныя, у пашане адзін аднаго апераджайце;
11 у рупнасьці не слабе́йце; духам палайце; Госпаду служыце.
12 Пацяшайцеся надзе́яй; у горы будзьце цярплівымі, у малітве сталымі;
13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзе́л; рупліва прымайце падарожных;
14 багаслаўце тых, каторыя вас перасьле́дуюць; багаслаўце, а не кляніце.
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16 Будзьце аднадумныя між сабою; ня думайце зашмат аб сабе́, але да пакорных прыхіляйцеся. Ня будзьце мудрымі самі праз сябе́.
17 Нікому не адплачвайце злом за зло, але старайцеся аб добрае перад усімі людзьмі.
18 Калі магчыма з вашага боку, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
19 Ня мсьціце за сябе́, умілаваныя, але дайце месца (Божаму) гне́ву. Бо напісана: Мне́ помста, Я аддам! кажа Госпад (Другазаконьне 32:35).
20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугальле гарачае (Прыповесьцяў 25:21−22).
21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Примечания к тексту

20−21 У папяровай версіі 20 і 21 вершы аб’яднаны і складаюць адзін 20 верш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлянаў, 12 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.