Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў 6 Да Рымлянаў 6 раздзел

1 Што-ж скажам? ці аставацца нам у грэсе, каб памнажалася ласка? Няхай ня станецца!
2 Мы, якія паме́рлі для грэху, як жа будзем жыць у ім?
3 Няўжо-ж ня ве́даеце, што ўсе́ мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Яго ахрысьціліся?
4 Дык мы пахавалі сябе́ з Ім хрышчэньнем у сьме́рць, каб, як Хрыстос уваскрос з паме́ршых цераз славу Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.
5 Бо, калі мы злучаны з Ім падабе́нствам сьме́рці Яго, дык павінны быць злучаны і падабе́нствам ускрасе́ньня,
6 ве́даючы тое, што адве́чны наш чалаве́к раскрыжаваны з Ім разам, каб зьніштожана было грэшнае це́ла, каб нам ня быць ужо слугамі грэху;
7 бо хто памёр, той вызваліўся ад грэху,
8 Калі-ж мы паме́рлі з Хрыстом, дык ве́рым, што й жыць будзем з ім разам,
9 ве́даючы, што Хрыстос, уваскросшы з паме́ршых, ужо ня ўмірае: сьме́рць ня мае ўжо ўлады над Ім.
10 Бо, што Ён памер, дык памёр раз дзеля грэху, а што жыве́, то жыве дзеля Бога.
11 Гэтак і вы лічы́це сябе́ памёршымі дзеля грэху, жывымі-ж дзеля Бога ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.
12 Дык няхай не пануе грэх у сьмяротным вашым це́ле, каб вам кары́цца прад ім у пажадлівасьці яго;
13 і не аддавайце грэху чле́ны вашыя, як прылады няпраўды, але Богу аддайце сябе́, як ажыўшых з мёртвых, і Богу вашыя чле́ны, як прылады праведнасьці.
14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
15 Дык што? ці пачне́м грашыць, бо мы не пад законам. а пад ласкаю? Няхай ня станецца!
16 Няўжо-ж вы ня ве́даеце, што, каму вы аддаецё сябе́ за слугі на паслухмянасьць, таго вы і слугі, каго хлухаеце: ці грэху на сьме́рць, ці паслухмянасьці на праведнасьць.
17 Дзякуй Богу, што вы, быўшы раней слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго тыпу навукі, якому аддалі сябе́.
18 Вызваліўшыся-ж ад грэху, вы сталіся слугамі праўды.
19 Па-людзку гавару дзеля слабасьці це́ла вашага. Бо, як аддавалі вы чле́ны вашыя за слугі нячыстасьці й беззаконнасьці на беззаконнасьць, гэтак сягоньня аддайце чле́ны вашыя за слугі праўдзе на сьвятасьць.
20 Бо, калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праўды.
21 Які-ж плод ме́лі вы тагды, што цяпе́р гэтага сароміцеся? Бо кане́ц гэтага — сьме́рць.
22 Але цяпе́р, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся рабамі Бога, маеце плод свой на сьвятасьць, а кане́ц — жыцьцё ве́чнае.
23 Бо заплата за грэх — сьме́рць, а дар Божы — жыцьцё ве́чнае ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Паўлы да Рымлянаў, 6 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Рымлянаў 6 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.