Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян, 6 Да рымлян, 6 глава

1 Дык штож скажам? Трывацімем у граху, каб памнажалася ласка? Барані Божа!
2 Мыж умярлі для граху, якжа тады ў ім будзем жыць?
3 Няўжэ ня ведаеце, што ўсе мы ахрышчаны ў Езусе Хрыстусе, ў Ягонай сьмерці хрысьціліся?
4 Праз хрост бо мы разам зь Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Хрыстус хвалаю Айца ўстаў ізь мяртвых, гэтак і мы ў вабноўленым жыцьці хадзілі.
5 Бо-ж калі мы сталіся прышчэпленымі падобе Ягонай сьмерці, дык таксама і — згробуўстання будзем.
6 Ведаючы тое, што стары чалавек разам зь Ім укрыжаваны, каб грэшнае цела было зьліквідавана ды мы болей ня служылі граху.
7 Хто ўмёр, той ад граху вызваліўся.
8 А калі мы ўмярлі з Хрыстусам, дык верым, што і жыць будзем разам зь Ім.
9 Ведаючы, што Хрыстус згробуўстаўшы, болей ня ўмірае: сьмерць над Ім ужо не валадарыціме.
10 Бо што Ён памёр для граху, дык раз памёр, а што жыве, то для Бога жыве.
11 Гэтак і вы лічэце сябе памёршымі для граху, жывымі-ж для Бога ў Езусе Хрыстусе Усеспадару нашым.
12 Дык хайжа не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб паняволіцца ягоным похацям;
13 і ня выдавайце граху спатрабляць чэлесы вашага цела на ганьбу, а паручайце сябе, як згробуўсталых, ды чэлесы вашыя 0 Богу на знадобу праведнасьці.
14 Грэх бо над вамі валадарыць ня будзе, бож вы не пад Законам, але пад ласкаю.
15 Тады што? Ці будзем грашыць дзеля таго, што мы не пад Законам, але пад ласкаю? Ніколі!
16 Няўжэ ня ведаеце, што каму аддаяцеся ў паслухмяную службу, таго вы і слугі, каго слухаеце: або граху — на сьмерць, або послуху — на праведнасьць.
17 Богу дзякаваць, што будучы ўпярод нявольнікамі граху, вы сталіся шчыра паслушнымі той форме навукі, якой аддаліся.
18 Асвабадзіўшыся ад граху, сталіся паслушнымі праведнасьці.
19 Гавару палюдзку дзеля прыроднай слабасьці вашай: бо як аддавалі вы чэлесы вашыя на услугі нячыстасьці й ганьбе, каб гразнуць у нягоднасьці, гэтак цяпер аддайце вашае цела ў службу праведнасьці на усьвячэнне.
20 Бо-ж як былі вы нявольнікамі граху, тады былі вольнымі ад праведнасьці.
21 І штож за карысьць вы мелі з таго, чаго цяперака даводзіцца саромецца? Бо канец таго — сьмерць.
22 А вось цяпер вы вольныя ад граху і стаўшыся Божымі слугамі, маеце пажытак ваш у-ва ўсьвячэнні, а мэту — ў жыцьці вечным.
23 Заплата бо за грэх — гэта сьмерць; а ласка Божа — гэта жыцьцё вечнае ў Езусе Хрыстусе Усеспадару нашым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлян, 6 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.