Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян 6 Да Рымлян 6 раздзел

1 Што ж скажам? ці маем заставацца ў грэху, каб ласка павялічалася?
2 Няхай ня станецца так. Мы памерлі што да грэху: як мы далей будзем жыць у ім?
3 Ці вы ня ведаеце, што хто хрысьціўся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Ягоную хрысьціўся?
4 Дык мы пахаваныя зь Ім хрыстом у сьмерць, каб, як Хрыстос ускрэс ізь мертвых славаю Айца, так і нам хадзіць у вадноўленым жыцьцю.
5 Бо, калі мы задзіночыліся зь Ім падобнасьцяй сьмерці Ягонай, дык і ўскрысеньням будзем,
6 Ведаючы тое, што стары чалавек наш укрыжаваны зь Ім, каб памерцьвена было цела грэху, каб мы ня служылі далей грэху;
7 Бо памерлы аправены ад грэху.
8 Вось жа, калі мы памерлі з Хрыстом, мы верым што й жыць будзем ізь Ім,
9 Ведаючы, што Хрыстос, ускрэсшы зь мертвых, болей не памірае; сьмерць ня мае над Ім улады.
10 Бо, што Ён памер, памер аднойчы грэху; але што жывець, жывець Богу.
11 Гэтак і вы ўважайце сябе за мертвых грэху, але за жывых Богу ў Хрысту Ісусу, Спадару нашым.
12 Дык няхай ня радзе грэх у сьмяротным целе вашым, каб слухаць жадаў яго,
13 Ані аддавайце чаланоў сваіх на снадзі несправядлівасьці да грэху, але самы сябе Богу аддавайце, як жывыя зь мертвых, і чаланы свае на снадзі справядлівасьці Богу.
14 Бо грэх ня мае мець улады над вамі, бо вы не пад Законам, але пад ласкаю.
15 Што ж? будзем грашыць, бо мы не пад Законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца так.
16 Ці вы ня ведаеце, што каму вы аддаіце сябе за слугаў да паслухменства, таму вы слугі, каго слухаеце, або слугі грэху да сьмерці, або паслухменства да справядлівасьці?
17 Але дзякі Богу, быўшы ўперад слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго спосабу навукі, якога навучаны.
18 Вывальніўшыся ж ад грэху, вы сталі слугамі справядлівасьці. Гукаю палюдзку, дзеля слабасьці цела вашага.
19 Бо, як вы аддавалі чаланы свае на службу нечысьці а бяспраўя да бяспраўя, так цяпер аддавайце чаланы свае на службу справядлівасьці да ўсьвячэньня.
20 Бо, як вы былі слугамі грэху, вы былі вольныя ад справядлівасьці.
21 Дык што за плод мелі вы тады з тога, што цяпер сароміцеся? бо канец іх — сьмерць.
22 Але цяпер, вывальніўшыся ад грэху і стаўшы слугамі Богу, вы маеце плод свой да сьвятасьці і канец — жыцьцё вечнае.
23 Бо адплата за грэх — сьмерць, але ласка Божая — вечнае жыцьцё ў Хрысту Ісусу, Спадару нашым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Рымлян 6 раздзел в переводах:
Да Рымлян 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.