Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян, 13 Да Рымлян, 13 глава

1 Кажная душа будзь паддана вышшай уладзе, бо няма ўлады не ад Бога; існуючыя ж улады Богам устаноўленыя.
2 Затым, хто працівіцца ўладзе, працівіцца загадзе Божай. А праціўнікі самы сабе рассудак віны прыдбаюць.
3 Бо начэльнікі ня страх добрым учынкам, але благім. Хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро і адзяржыш пахвалу ад яе;
4 Бо гэта слуга Божы на дабро табе. Але, калі ты дзееш ліха, бойся, бо не дарма ён носе меч; бо ён слуга Божы, помсьнік у гневе на дзеючага ліха.
5 Затым надабе быць падданым не адно дзеля гневу, але й дзеля сумленьня.
6 Дзеля таго вы й падачкі плаціце, бо яны слугі Божыя, кажначасна гэтым занятыя.
7 Давайце кажнаму належнае: каму падачкі — падачкі; каму мыта — мыта; каму страх — страх; каму чэсьць — чэсьць.
8 Нікому ня бывайце нічога вінны, апрача ўзаемнае міласьці; бо хто любе другога, тый споўніў Закон.
9 Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч хвальшыва, не пажадай,» і калі іншае будзе расказаньне, зьмяідчаюцца ў вадным гэтым слове, наймя: «любі бліжняга свайго, як сябе самога».
10 Любосьць ня робе бліжняму ліха; дык любосьць ё паўніня Закону.
11 І гэта рабіце, ведаючы час, што ўжо пара нам прачхнуцца, бо цяпер спасеньне да нас бліжшае, чымся як мы ўверылі.
12 Ноч мінула, а дзень дабліжыўся: дык адкіньма ўчынкі цямноты, а надзеньма зброю сьвятліні.
13 Як удзень, паступайма як належа, не ў гасьцінах а п’янчаньню, ані ў бязулстве а жадлівасьці, ані ў звадзе а завідасьці;
14 Але адзеньцеся ў Спадара Ісуса Хрыста, і рупнасьць празь цела не абарачайце ў жаду.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлян, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.