Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Рымлян, 4 Да Рымлян, 4 глава

1 Што, скажам, Абрагам, айцец наш, прыдбаў подле цела?
2 Бо калі Абрагам аправіўся ўчынкамі, ён мае чым хваліцца, але не перад Богам.
3 Бо што кажа Пісьмо? «І паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму за справядлівасьць».
4 Таму, хто робе, ня з ласкі залічаецца заплата, але з абавязку;
5 А таму, хто ня робе, але вера ў Таго, хто праўдзе бязбожнага, вера ягоная залічаецца за справядлівасьць.
6 Гэтак нават Давід завець шчасьлівай людзіну, каторай Бог залічае справядлівасьць незалежна ад учынкаў:
7 «Шчасьлівыя, чые бяспраўі дараваныя і чые грахі пакрытыя.
8 Шчасьлівая людзіна, каторай Спадар не залічыў грэху».
9 Дык дабраславенства гэта належа абразаньню ці й неабразаньню? Мы кажам, што Абрагаму вера залічана за справядлівасьць.
10 Дык як гэта было залічана? у вабразаньню ці ў неабразаньню? Не ў вабразаньню, але ў неабразаньню.
11 І знак абразаньня ён адзяржаў, як пячаць справядлівасьці веры, што была ў неабразаньню, так што ён можа быць айцом усіх вернікаў у неабразаньню, каб і ім залічалася справядлівасьць,
12 І айцом абразаньня тых, што ня толькі з абразаньня, але таксама каторыя ходзяць сьлядамі веры айца нашага Абрагама, што была перад абразаньням.
13 Бо не Законам дана Абрагаму або насеньню ягонаму быць спадкаемцам сьвету, але справядлівасьцяй веры.
14 Бо калі тыя, што із Закону, спадкаемцы, дык змарнавана вера, і абятніца ня дзее;
15 Бо Закон дзее гнеў, і йдзе няма Закону, няма й выступу.
16 Дык ізь веры ё, каб магло быць подле ласкі, каб абятніца была пэўная ўсяму насеньню, ня толькі тым, што із Закону, але й тым, што зь веры Абрагамовае, каторы айцец усіх нас,
17 (Як напісана: «Я прызначыў цябе за айца шмат народам») перад Богам, Катораму ён паверыў, Каторы ажыўляе мертвых і завець няіснуючае, як існуючае.
18 Каторы звыш надзеі верыў у надзею, што будзе айцом шмат народам, подле сказанага: «Так будзе насеньне твае».
19 І, ня будучы млявым у веры, ён не зважаў на собскае цела свае, што, будучы стагодняе, ужо памярцьвела, ані на памярцьвеньне ўлоньня Сорынага;
20 Ня сумляўся ў вабятніцы Божай нявераю, але пасіліўся вераю, даўшы хвалу Богу,
21 І будучы супоўна пераканаўшыся, што што-колечы Ён абяцаў, можа й зрабіць.
22 І затым гэта было залічана яму за справядлівасьць».
23 Вось жа, гэта ж было напісана не празь яго аднаго, што яму залічана будзе,
24 Але й нам, тым будзе залічана, што вераць у Таго, Каторы ўскрысіў Ісуса, Спадара нашага, зь мертвых,
25 Каторы выданы за грахі нашы і быў ускрэшаны дзеля аправеньня нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлян, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.