Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 6 Да Рымлянаў 6 раздзел

1 Дык што скажам? Ці заставацца нам у граху, каб памножылася ласка?
2 Зусім не. Мы, якія памерлі для граху, як жа яшчэ будзем жыць у ім?
3 Ці вы не ведаеце, што ўсе мы, хто быў ахрышчаны ў Хрыста Ісуса, ахрышчаны ў Яго смерць?
4 Дык мы былі з Ім пахаваныя праз хрышчэнне ў смерць, каб як быў уваскрэшаны Хрыстос з мёртвых славаю Бацькі, так і мыпачалі хадзіць ў навізне жыцця.
5 Бо калі мы зрасліся з Ім падабенствам Яго смерці, то мы будзем і падабенствам уваскрашэння;
6 ведаючы тое, што наш стары чалавек быў укрыжаваныз Ім, каб было знішчана цела граху, каб мы ўжо не служылі граху;
7 бо памерлы апраўданы ад граху.
8 Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім,
9 ведаючы, што Хрыстос, уваскрэшаны з мёртвых, ужо не памірае, смерць над Ім ужо не мае ўлады.
10 Бо смерцю, якой Ён памёр, Ён памёр для граху раз і назаўсёды, а жыццём, якім Ён жыве, Ён жыве для Бога.
11 Гэтак і вы — лічыце, што вы самі мёртвыя для граху, але жывыя для Бога ў Хрысце Ісусе, [нашым Госпадзе].
12 Дык няхай не ўладарыць грэх у вашым смяротным целе, каб вам слухацца яго пажадлівасцяў;
13 і не аддавайцеграху вашы органы ў зброю няправеднасці, а аддавайце сябе Богу, як ажыўленыя з мёртвых і вашы органы — у зброю праведнасці Богу.
14 Бо грэх не будзе над вамі панаваць: бо вы не пад законам, а пад ласкаю.
15 Дык што? Ці грашыць нам, таму што мы не пад законам, але пад ласкаю? Зусім не.
16 Хіба вы не ведаеце, што каму вы аддаяце сябе рабамі ў паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, — ці то граху на смерць, ці паслушэнству на праведнасць?
17 Але ўдзячнасць Богу, бо вы былі рабы граху, але ад сэрца паслухаліся таму вобразу навукі, якому былі аддадзены.
18 І вызваленыя ад граху, вы зрабіліся рабамі праведнасці.
19 Па-чалавечы кажу з-за слабасці вашага цела. Бо як вы аддалі вашы органы ў рабы нячыстасці і беззаконню на беззаконне, так цяпер аддайце вашы органы ў рабыправеднасці наасвячэнне.
20 Бо калі вы былі рабамі граху, вы былі вольныя ад праведнасці.
21 Які ж плод вы мелі тады? Учынкі, якіх вы цяпер саромеецеся, бо канец тых учынкаў — смерць.
22 Але цяпер вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод да асвячэння і канец — вечнае жыццё.
23 Бо плата грэху — смерць, а дар Божы — вечнае жыццё ў Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Рымлянаў, 6 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Рымлянаў 6 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.