Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 14 Да Рымлянаў 14 раздзел

1 А таго, хто слабы ў веры, прымайце без спрэчак пра ягопогляды.
2 Адзін верыць, што можна есці ўсё, а слабы есць гародніну.
3 Той, хто есць, няхай не пагарджае тым, хто не есць; а хто не есць, няхай не асуджае таго, хто есць, таму што Бог прыняў яго.
4 Хто ты, што асуджаеш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён альбо падае; і будзе пастаўлены, бо ў сіле Бог паставіць яго.
5 Адзін вылучае дзень перад днём, другі ж вылучае кожны дзень. Кожны няхай будзе цалкам упэўнены ва ўласным розуме.
6 Хто шануе пэўны дзень — для Госпада шануе, [а хто не шануе дня — для Госпада не шануе]; і той, хто есць, — для Госпада есць, бо дзякуе Богу; і той, хто не есць, — для Госпада не есць і дзякуе Богу.
7 Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе і ніхто не памірае дзеля сябе.
8 Бо ці жывём мы — для Госпада жывём, ці паміраем — для Госпада паміраем. Таму, ці жывём, ці паміраем, мы Гасподнія.
9 Бо дзеля гэтага Хрыстос памёр і ажыў, каб быць Госпадам і мёртвых, і жывых.
10 А ты — чаму асуджаеш свайго брата? Альбо і ты — чаму пагарджаеш сваім братам? Бо мы ўсе станем перад Судом Божым,
11 бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад. — Перада Мною схіліцца кожнае калена і кожны язык вызнае Бога».
12 [Дык] тады кожны з нас дасць справаздачу пра сябе Богу.
13 Дык не будзем больш асуджаць адзін аднаго, а лепш разважце пра тое, як не ставіць брату спатыкнення ці спакусы.
14 Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога самога праз сябе нячыстага, хіба толькі для таго, хто лічыць што-небудзь нячыстым; для таго яно нячыстае.
15 Бо калі з-за яды засмучаецца твой брат, то ты не паводле любові ходзіш. Не губі сваёю ежаю таго, за каго памёр Хрыстос.
16 [Дык] няхай ваша добрае не зневажаецца.
17 Бо Царства Божае — не яда і пітво, а праведнасць, мір і радасць у Святым Духу.
18 Бо той, хто гэтым служыць Хрысту, даспадобы Богу і ўхваляецца людзьмі.
19 Дык будзем тады імкнуцца да таго, што служыць міру і ўзаемнаму ўзрастанню.
20 Не руйнуй працы Божай дзеля яды. Чыстае ўсё, але дрэнна для чалавека — есці, робячы спатыкненне другім.
21 Добра не есці мяса і не піць віна, і не рабіць нічога такога, ад чаго твой брат спатыкаецца, [ці спакушаецца, ці знемагае].
22 Вера, якую ты маеш, май для сябе перад Богам. Шчаслівы той, хто не асуджае сябе ў тым, што лічыць добрым;
23 а хто сумняваецца, калі есць, асуджаны, боесць не з веры; а ўсё, што не з веры, — грэх.
24 [А Таму, Хто можа ўмацаваць вас згодна з маім дабравесцем і пропаведдзю Ісуса Хрыста, згодна з адкрыццём таямніцы, пра якую ад вечных часоў замоўчвалася,
25 але якая цяпер адкрыта і праз Пісанні Прароцкія, паводле загаду вечнага Бога, абвешчана ўсім народам дзеля паслушэнства веры,
26 Адзінаму Мудраму Богу, праз Ісуса Хрыста, — Яму слава навекі, амін.]

Зноскі:

24−26 У папяровай версіі і тут Клышка дадае 3 апошніх верша ў дужках (24-26), але ў Сінадальным перакладе яны ідуць у 16 раздзеле, вершы 25-27. Паводле грэцкага тэксту яны і павінны быць тут.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Рымлянаў, 14 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Рымлянаў 14 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.