Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 8 Да Рымлянаў 8 раздзел

1 Дык няма цяпер ніякагаасуджэння тым, хто ў Хрысце Ісусе [жыве не паводле цела, а паводле духу],
2 бо закон Духа жыцця ў Хрысце Ісусе вызваліў цябе4 ад закону граху і смерці.
3 Ботое, што закон не мог, таму што аслабляўся праз цела, Бог, паслаўшы Свайго Сына ў падабенстве цела граху і з прычыны граху, асудзіў грэх у целе,
4 каб праведнае патрабаванне закона было выканана ў нас, што ходзяць не паводле цела, а паводле духу.
5 Бо тыя, што жывуць паводле цела, думаюць пра тое, што ад цела, а тыя, хто паводле духу, — пра тое, што ад Духу.
6 Бо розум, звернуты да цела, — смерць, а розум, звернуты да духу, — жыццё і мір;
7 таму што розум, звернуты да цела, ёсць варажнеча супроць Бога, бо Закону Божаму ён непадпарадкоўваецца, бо ён і не можа.
8 І тыя, хто ў целе, Богу дагадзіць не могуць.
9 Але вы не ў целе, а ў духу, калі сапраўды Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстова не мае, той не Яго.
10 Калі ж Хрыстос у вас, то хоць цела мёртвае з-за граху, але дух — гэта жыццё праз праведнасць.
11 Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, то Той, Хто ўваскрэсіў з мёртвых Хрыста, ажывіць і вашы смяротныя целы праз Свайго Духа, які жыве ў вас.
12 Дык тады, браты, мы даўжнікі не цела, каб згодна з целам жыць,
13 бо калі вы згодна з целам жывяце, то павінны памерці, калі ж духам умярцвяеце ўчынкі цела, будзеце жыць.
14 Бо ўсе, каго водзіць Дух Божы, тыя — сыны Божыя.
15 Бо вы атрымаліне дух рабства, зноў на страх, але атрымалі Дух усынаўлення, у Якім усклікваем: «Авва, Татухна!»
16 Сам Дух сведчыць нашаму духу, што мы дзеці Божыя.
17 Калі ж дзеці, то і нашчадкі; нашчадкі — Божыя, сунашчадкі з Хрыстом, калі мы сапраўды з Ім пакутуем, каб з Ім і быць праслаўленымі.
18 Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу не вартыя нават параўнання з тою славаю, якой належыць адкрыцца ў нас.
19 Бо стварэнне з надзеяй чакае адкрыцця сыноў Божых.
20 Бо стварэнне было падпарадкавана марнасці не самахоць, а з-за таго, хто падпарадкаваў яго, у надзеі,
21 што і само стварэнне будзе вызвалена ад рабства тлення ў свабоду славы дзяцей Божых.
22 Бо мы ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і мучыцца родамі дагэтуль;
23 і не толькі — але і мы самі, тыя, хто мае пачатак Духа, нават мы самі ў сабе стогнем, чакаючы ўсынаўлення, выкупу нашагацела.
24 Бо мы былі выратаваны ў надзеі. Але надзея, калі бачаць, не ёсць надзея: бо хто спадзяецца на тое, што бачыць?
25 Калі ж мы спадзяёмся на тое, чаго не бачым, то чакаем яго са стойкасцю.
26 А гэтак жа і Дух дапамагае ў нашай слабасці: бо мы не ведаем, аб чым нам маліцца, як належыць, але Сам Дух заступаецца [за нас] стогнамі невымоўнымі.
27 Але Той, Хто даследуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, таму што Ён згодна з Богам уступаецца за святых.
28 І мы ведаем, што тым, хто любіць Бога, пакліканым паводле Яго вызначэння, усё спрыяе на добрае.
29 бо тых, каго Ён наперад пазнаў, тым наперад і вызначыў быць падобнымі да вобраза Яго Сына, каб Ён быў Першародны між многіх братоў;
30 а каго наперад вызначыў, тых і паклікаў; а каго Ён паклікаў, тых і апраўдаў; а каго Ён апраўдаў, тых і праславіў.
31 Дык што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас?
32 Сапраўды, Той, Хто Свайго Сына не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як разам з Ім не даруе нам і ўсяго?
33 Хто пачне абвінавачваць выбранцаў Божых? Сам Бог апраўдвае.
34 Хто асуджае? Хрыстос Ісус памёрі, больш таго, быў уваскрэшаны, і Ён праваруч Бога, і Ёнхадайнічае за нас.
35 Хто нас адлучыць ад любові Хрыстовай? Гора ці ўціск, ці ганенне, ці голад, ці галізна, ці небяспека, ці меч?
36 Як напісана: «За Цябе нас умярцвяюць цэлы дзень, нас палічылі за авечак, ахвяраваных на зарэз».
37 Але ва ўсім гэтым мы больш чым перамагаем праз Таго, Хто палюбіў нас.
38 Бо я ўпэўнены, што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы,
39 ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа нас адлучыць ад любові Божай у Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Рымлянаў, 8 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Рымлянаў 8 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.