Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 7 Да рымлян 7 раздзел

1 Ціж вы ня ведаеце, браты, (гавару бо знаючым Закон), што дакуль чалавек жыве, над ім валадарыць Закон?
2 Так вось замужняя жанчына прывязана правам да жывога мужа, а як муж памрэ, яна звальняецца ад права, вязучага з мужам;
3 таму-то называцімецца чужаложніцай, каліь пры жыцьці мужа выйшла за другога; калі-ж памрэ, яна вольная ад права й не ўважацімецца блудадзейкай у замужжы з другім.
4 Гэтак і вы, браты мае, ўмярлі для Закону праз Цела Хрыстусава, каб належаць другому, Згробуўсталаму, ды быць Богу плённымі.
5 Бо-ж як мы былі ў целе, тады грэшныя похаці, што праз Закон былі выяўляныя, дзеелі ў чэлесах нашых, каб даваць плён сьмерці;
6 цяпер-жа мы вызваленыя ад амярцьвяюча путаўшага нас Закону, так што служым абнове духа, а ня водле застарэлае літары.
7 І штож скажам? Закон грахом ёсьць? Зусім не! Дыкжа я не йнакш пазнаў грэх як толькі праз Закон. Я ня ведаўбы пажадлівасьці, каліб Закон не гаварыў: Не пажадай (Выйсьць. 20:16−17).
8 Але грэх, які ўзяўся з нагоды прыказання, (забароны), збудзіў у-ва мне ўсякую пажадлівасьць; без закону бо грэх быў мяртвы.
9 І я жыў калісь без Закону, але як прыйшло прыказанне, дык грэх ажыў,
10 а я памёр; і праканаўся, што прыказанне, данае мне на жыцьцё, ёсьць на сьмерць;
11 дзеля таго, што грэх, які ўзяўся з нагоды прыказання, зьвёў мяне й забіў ім.
12 Закон, восьжа, сьвяты і прыказанне ёсьць сьвятое, справядлівае і добрае.
13 Дык няўжо тое, што добрае, сталася мне сьмерцю? Барані Божа! Гэта грэх, аказваючыся грахом, праз дабро спрычыняе мне сьмерць, каб праз прыказанне (дабро) стаўся грахом церазьмерным.
14 Бо-ж мы ведаем, што Закон ёсьць духовы, а я цялесны, запраданы граху.
15 Не разумею бо, што раблю, ды ня тое раблю, дабро, якога хочу, але благое, якога ненавіджу, тое раблю.
16 А калі тое раблю, чаго ня хочу, то прызнаю, што Закон добры,
17 і цяперака ўжо не я раблю, але грэх, што жыве ў-ва мне.
18 Ведаю, што ў ва мне, гэта знача ў целе маім, не прабывае дабро; бо хаценне дабра пры мне ёсьць, але выканаць яго не знайходжу спосабу.
19 Не раблю бо дабра, якога жадаю, а — благое, каторага ня хочу, раблю.
20 А калі раблю тое, чаго ня хочу, дык ужо не я раблю гэта, але грэх, што сядзіць у-ва мне.
21 І вось я знайходжу закон у-ва мне, што як замышляю рабіць добрае, дык благое да мяне прыстае;
22 любуюся Божым Законам, як прыстоіць нутраному чалавеку,
23 але бачу іншы закон у чэлесах маіх, што працівіцца закону майго розуму, палонячы мяне пад закон граху, які знайходзіцца ў маім целе.
24 Бяздольны чалавек я! Хто мяне выбавіць ад гэтага цела сьмерці?
25 Ласка Божая праз Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага! А так я сам розумам служу Божаму Закону, а целам закону граху.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 7 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да рымлян 7 раздзел в переводах:
Да рымлян 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.