Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Да Рымлянаў, 12 Да Рымлянаў, 12 глава

1 І вось, прашу вас, браты, міласэрнасьцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, Богу спадобную: на разумнае служэньне ваша;
2 і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.
3 Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў.
4 Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне,
5 так і мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адно аднаго чэлесы.
6 І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва — прароч у згодзе зь вераю;
7 калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;
8 калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец — дабрачынь з прыязнасьцю.
9 Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;
10 пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;
11 у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;
12 суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;
13 у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;
14 дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16 Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;
17 нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18 Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
19 Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.
20 Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.
21 Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлянаў, 12 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.