Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Рымлянам 16 Рымлянам 16 раздзел

1 Даручаю ж вам Фэбу, сястру нашую, якая ёсьць служыцелькай царквы ў Кенхрэях,
2 каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як дастойна сьвятым, і дапамаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была падтрымкай для многіх і для мяне самога.
3 Прывітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
4 якія за душу́ маю́ падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.
5 Прывітайце Эпэнэта, улюбёнага майго, які ёсьць зачаткам Ахаі для Хрыста.
6 Прывітайце Марыю, якая шмат працавала дзеля нас.
7 Прывітайце Андроніка і Юнію, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя між апосталаў і якія раней за мяне былі ў Хрысьце.
8 Прывітайце Амплія, улюбёнага майго ў Госпадзе.
9 Прывітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, улюбёнага майго.
10 Прывітайце Апэлеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Прывітайце тых, якія Арыстабулавы.
11 Прывітайце Ірадыёна, сваяка майго. Прывітайце з Наркісавых тых, якія ў Госпадзе.
12 Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Прывітайце лю́бую Пэрсіду, якая шмат працавала ў Госпадзе.
13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.
14 Прывітайце Асінкрыта, Флегонта, Германа, Патроба, Гермеса і братоў, якія з імі.
15 Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх сьвятых, якія з імі.
16 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.
17 Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак навуцы, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
18 Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
19 Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і шчырымі на благое.
20 А Бог супакою неўзаба́ве скры́шыць шата́на пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.
21 Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, і Язон, і Сасіпатр, сваякі мае.
22 Вітаю вас у Госпадзе я, Тэрцый, які пісаў гэтае пасланьне.
23 Вітае вас Гай, гасьцінны для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік гораду, і брат Кварт.
24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
25 А Таму, Які можа ўмацаваць вас паводле Эва́нгельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця таямніцы, пра якую замоўчвалася ад часоў адвечных,
26 і якая цяпер яўлена праз прарочыя Пісаньні і, паводле загаду Адвечнага Бога, абвешчана ўсім народам, [каб прыйшлі да] паслухмянасьці веры,
27 Адзінаму Мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава на вякі. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Пасланьне да Рымлянаў Апостала Паўла, 16 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017

СТАНЬТЕ НАШИМ «АНГЕЛОМ»

Рымлянам 16 раздзел в переводах:
Рымлянам 16 раздзел, комментарии:
  1. Комментарии Баркли
  2. Новой Женевской Библии
  3. Толкование Иоанна Златоуста
  4. Учебной Библии МакАртура
  5. Комментарии Жана Кальвина
  6. Комментарии Мартина Лютера
  7. Комментарии МакДональда
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкование Мэтью Генри
  10. Толковая Библия Лопухина
  11. Толкование Далласской семинарии
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Библия говорит сегодня
  17. Толкования Августина
  18. Комментарии Скоуфилда


2007–2023. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.