Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 4 Адкрыцьце, 4 глава

1 Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьве́ры расчыненыя на не́бе, і пе́ршы голас, які я чуў, быццам голас трубы, гукаючы са мною, сказаў: узыйдзі сюды, і пакажу табе́, што́ мусіць стацца пасьля гэтага;
2 І я ўраз быў у духу; і вось пасад стаяў на не́бе, а на пасадзе — Сідзячы.
3 І Сідзя́чы з выгляду падобны быў да ка́меня ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.
4 І навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угле́дзіў я се́дзячы дваццаць чатырох старыкоў, апра́неных у бе́лыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.
5 І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы́; і се́м сьве́тачаў агністых гараць перад пасадам і есьць се́м духаў Божых.
6 І перад пасадам мора шкля́нае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
7 І пе́ршая жывёла падобная да ле́ва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла ме́ла аблічча, як чалаве́к, і чацьве́ртая жывёла падобна да арла лятучы́.
8 І чатыры жывёлы, кожная па сабе́, ме́лі па шэсьць крыльляў наўкола і ўсярэдзіне поўны вачэй; і ўдзе́нь і ўначы ня маюць супачынку, гаворачы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Госпад Бог Уседзяржыцель, што быў і што ёсьць і што йдзе.
9 І калі жывёлы аддаюць хвалу і чэсьць і падзяку Сідзя́чаму на пасадзе, Жыву́чаму на ве́чныя вякí,
10 упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзя́чым на пасадзе і кланяюцца Жыву́чаму на ве́чныя вякí і кідаюць свае́ вянкі перад пасадам, кажучы:
11 Госпадзе! Ты годзен узяць хвалу і чэсьць і сілу, бо Ты стварыў усё, і воляй Твае́й яно ёсьць і створана.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.