Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 11 Адкрыцьце, 11 глава

1 І да́дзена мне́ трысьціна, падобная да па́ліцы; і Ангел, стоючы, сказаў: Паўстань і паме́рай храм Божы і ахвярнік, і тых, што ў ім пакланяюцца;
2 а панадворак, што перад храмам, кінь вонках ды ня ме́рай яго, бо ён да́дзены паганам: і ме́ста сьвятое тапта́цімуць сорак два ме́сяцы.
3 І дам двум сьве́дкам маім, і будуць прарочыць тысяча дзьве́сьце шэсьцьдзесят дзён, апрануўшыся ў палатніну.
4 Гэта ёсьць дзьве́ аліўкі і два сьве́тачы, што перад Богам зямлі стаяць.
5 І, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.
6 Яны маюць уладу замкнуці не́ба, каб ня падаў дождж у дні прарочаньня іхняга; і маюць уладу над во́дамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хаце́лі.
7 І калі скончаць сьве́дчаньне сваё, зьве́р, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.
8 І трупы іх на вуліцы вялікага ме́ста, што называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе́ і Госпад наш быў распяты.
9 І із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня́, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;
10 і жы́хары зямлі будуць це́шыцца над імі й весяліцца; і пасылацімуць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жы́хараў зямлі.
11 І цераз тры дні і паўдня́ дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі свае́, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.
12 І пачулі голас вялікі з не́ба, мовячы да іх: Узыйдзе́це сюды. І ўзыйшлі на не́ба ў хмары, і бачылі іх ворагі іхнія.
13 І ў гэну гадзіну зрабілася трасе́ньне вялікае, і дзесятая частка ме́ста завалілася, і забіты ў трасе́ньні сем тысяч імёнаў чалаве́чых; а рэшта былі зьняты жа́хам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.
14 Другое гора прайшло; вось, хутка йдзе трэцяе гора.
15 І сёмы Ангел затрубіў, і сталіся вялікія галасы́ на не́бе, якія мовілі: Царствы сьве́ту сталіся Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе цары́ць на вякí ве́чныя.
16 І дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзе́лі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,
17 мовячы: Дзякуем Табе́, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю, Які ёсьць і быў і йдзе́ш, што прыняў Ты сілу Сваю вялікую і запанаваў.
18 І ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гне́ў Твой і пара́ судзіці мёртвых і даць нагароду раба́м Тваім прарокам і сьвятым, і бая́чымся іме́ньня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.
19 І расчыніўся храм Божы ў не́бе, і паказалася скрыня запаве́ту Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы́, і грымоты, і трасе́ньне, ды град вялізарны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 11 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.