Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Апакаліпсіс, 11 Апакаліпсіс, 11 глава

Два сведкі

1 Была дадзена мне трысціна, падобная да кія, і было сказана мне: «Падыміся і памерай святыню Бога і алтар, і тых, хто пакланяецца ў ёй.
2 Вонкавы дзядзінец святыні пакінь знадворку і не мерай яго, бо ён дадзены язычнікам, і яны будуць таптаць Мой святы горад сорак два месяцы.
3 Двум сваім сведкам, апранутым у мешкавіну, дам прарочыць тысяча дзвесце шэсцьдзясят дзён».
4 Яны як два дрэвы аліўныя і два свечнікі, што стаяць перад Панам зямлі.
5 Калі хто хоча іх пакрыўдзіць, то агонь выйдзе з іхніх вуснаў і паглыне іх ворагаў. Той, хто хоча іх пакрыўдзіць, павінен быць забіты такім чынам.
6 Яны маюць уладу закрыць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў дні прароцтва іхняга, і маюць уладу над водамі, каб ператварыць іх у кроў і ўдарыць зямлю ўсякім бедствам, калі толькі захочуць.
7 Калі яны скончаць сваё сведчанне, звер, які выходзіць з бездані, пачне вайну з імі, пераможа іх і заб’е.
8 Іхнія трупы пакіне на плошчы вялікага горада, які сімвалічна называецца Садома і Егіпет, дзе таксама быў укрыжаваны іх Пан.
9 Многія з плямёнаў, родаў, моваў і народаў будуць глядзець на іх трупы тры з паловаю дні і не дазволяць іх пакласці ў магілу.
10 Зямныя жыхары будуць радавацца над імі і весяліцца. Будуць слаць падарункі адзін аднаму, бо два гэтыя прарокі мучылі жыхароў зямлі.
11 Але праз тры с паловаю дні дух жыцця ад Бога ўвайшоў у іх, і яны ўсталі на свае ногі. Вялікі страх ахапіў тых, хто глядзеў на іх.
12 І пачулі яны гучны голас з неба, які казаў ім: «Узыдзіце сюды». Яны ўзышлі на неба ў воблаку, а ворагі іхнія глядзелі на іх.
13 У гэтую гадзіну адбыўся вялікі землятрус, і адна дзясятая горада ўпала. Былі забітыя падчас землятрусу тысяча сем асобаў, астатнія ж спалохаліся і ўзнеслі хвалу Богу неба.
14 Мінула другая бяда, вось хутка надыходзіць трэцяя.
Сёмая труба

15 Затрубіў сёмы анёл. У небе пачуліся моцныя галасы, якія казалі: «Настала валадаранне над светам нашага Пана і Яго Памазаніка, Ён будзе валадарыць на векі вякоў».
16 Дваццаць чатыры старэйшыны, што сядзелі на сваіх тронах перад Богам, упалі на свае твары і пакланіліся Богу,
17 кажучы:

«Дзякуем Табе,
Пане Божа ўсемагутны,
які ёсць і які быў,
бо Ты прыняў сваю вялікую моц і запанаваў.

18

І разгневаліся народы,
і прыйшоў Твой гнеў і час суда над памерлымі,
каб даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым,
і тым, хто баіцца Твайго імя, малым і вялікім,
і знішчыць тых, хто знішчае зямлю».

19 Тады адчынілася святыня Бога ў небе, і з’явіўся каўчэг Яго запавету ў Ягонай святыні. Пачаліся бліскавіцы, гул і грымоты, землятрус і вялізны град.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, 11 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.