Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце, 8 Адкрыцьце, 8 глава

1 І, як зьняло Яно семую пячаць, настала маўчаньне на не́бе блізу на паўгадзіны.
2 І ўгле́дзіў я се́м ангелаў, што стаялі перад Богам, і да́дзены ім се́м труб.
3 І прыйшоў іншы ангел, і стануў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму багата пахнідлаў, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.
4 І ўзьняўся перад Богам дым ад пахнідлаў з малітвамі сьвятых із рукі ангела.
5 І ўзяў ангел кадзільню й напоўніў яе́ агнём з ахвярніку ды кінуў на зямлю; і сталіся галасы́, і грымоты, і маланкі, і трасе́ньне.
6 І се́м ангелаў, што ме́лі се́м труб, нарыхтаваліся трубіць.
7 І затрубіў пе́ршы Ангел, і стаўся град і агонь, зьме́шаныя з крывёю, і вы́палі на зямлю; і траціна дзярэў згарэла, і ўся трава зялёная вы́гарэла.
8 І затрубіў другі Ангел, і быццам гара́ вялізарная, пала́ючая агнём, звалілася ў мора; і траціна мора сталася крывёй;
9 і вы́мерла траціна стварэньняў у моры, што ме́лі дух, і траціна судзен пагібла.
10 І трэці Ангел затрубіў, і звалілася з не́ба вялізная зорка, як паходня пала́ючая, і ўпала на траціну рэк ды на крыніцы водаў;
11 і імя зоркі чытаецца Палы́н; і траціна водаў перакінулася ў палын, і многа людзе́й паме́рла ад тых водаў, бо прагорклі.
12 І чацьве́рты Ангел затрубіў, і была паражо́на траціна сонца і траціна ме́сяца і траціна зорак, каб траціна іх зацьмілася, ды каб дзе́нь траціну не сьвяціў і таксама ночка.
13 І бачыў я і чуў, як адзін Ангел ляце́ў пасярод не́ба і вялікім голасам гаварыў: Гора, гора, гора жы́харам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох Ангелаў, што маюць трубіць!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыцьце, 8 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.