Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс, 10 Апакаліпсіс, або Адкравенне, 10 глава

1 І ўба́чыў я яшчэ́ аднаго А́нгела мо́цнага, які сыхо́дзіў з не́ба, аху́таны во́блакам; над галаво́ю яго — вясёлка, і аблíчча яго — як со́нца, і но́гі яго — як слупы́ во́гненныя.
2 І ў руцэ́ яго была́ кнíжка разго́рнутая; і паста́віў ён пра́вую нагу́ сваю на мо́ра, а ле́вую на зямлю́.
3 І ўсклíкнуў гу́чным го́ласам, як рыка́е леў; і калі ён усклíкнуў, тады сем грамо́ў прамо́вілі галаса́мі сваíмі.
4 І калі сем грамо́ў прамо́вілі галаса́мі сваімі, я хаце́ў быў піса́ць; але пачу́ў го́лас з не́ба, які каза́ў мне: запяча́тай тое, што прамо́вілі сем грамо́ў, і не пішы́ гэтага.
5 І А́нгел, якога я ба́чыў, як стая́ў ён на мо́ры і на зямлí, узня́ў руку́ сваю́ да не́ба
6 і кля́ўся Тым, Які жыве́ ў ве́кі вяко́ў, Які ствары́ў не́ба і ўсё, што на ім, зямлю́ і ўсё, што на ёй, і мо́ра і ўсё, што ў ім, — што ча́су ўжо не будзе;
7 але ў тыя дні, калі прагучы́ць го́лас сёмага А́нгела, калі ён затру́біць, тады здзе́йсніцца та́йна Божая, як Ён дабраве́сціў раба́м Сваім, праро́кам.
8 І го́лас, які пачу́ў я з не́ба, зноў загавары́ў са мною і сказа́ў: ідзі, вазьмí разго́рнутую кнíжку з рукí А́нгела, які стаíць на мо́ры і на зямлí.
9 І я пайшо́ў да А́нгела і сказа́ў яму́: дай мне кнíжку. Ён сказа́ў мне: вазьмí і з’еш яе; яна будзе го́ркаю ў чэ́раве тваім, але ў ву́снах тваіх будзе сало́дкаю, як мёд.
10 І ўзяў я кнíжку з рукí А́нгела і з’еў яе; і яна ў ву́снах маіх была́ сало́дкаю, як мёд; а калі з’еў яе, то го́рка ста́ла ў чэ́раве маім.
11 І сказа́ў ён мне: табе́ нале́жыць зноў праро́чыць пра наро́ды, і плямёны, і мо́вы, і царо́ў мно́гіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апакаліпсіс, або Адкравенне, 10 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.