Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня, 3 Аб'яўленьня, 3 глава

1 Ангілу царквы Сардзкае напішы: "Гэта кажа Тый, што мае сямёх духоў Божых і сем зораў: Ведаю ўчынкі твае; ты маеш імя, быццам жывы, але ты мертвы.
2 Будзь чукавы й мацні засталае, каторае ля сьмерці; бо Я не знаходжу, каб учынкі твае былі супоўныя перад Богам Маім.
3 Дык успомні, што ты прыняў і чуў, захочуй і пакайся. А калі ня будзеш чукавы, дык Я прыйду на цябе, як злодзей, і ты ніяк не даведаешся, каторае гадзіны прыйду на цябе.
4 Маеш ты, адылі, колькі ймёнаў у Сардах, што не забрудзянілі адзецьцяў сваіх, і будуць хадзіць з Імною ў белым, бо яны годныя.
5 Хто парамагае, тый адзенецца ў белыя адзецьці; і Я ня ізмажу імені ягонага із сувою жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Айцом Сваім і перад ангіламі Ягонымі.
6 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам".
7 І ангілу царквы Філядэльфскае напішы: "Гэта кажа Сьвяты, Праўдзівы, Каторы мае ключ Давідаў, Каторы адчыняе, і ніхто не зачыне; і зачыняе, і ніхто не адчыне:
8 Ведаю ўчынкі твае; вось, перад табою дзьверы, адчыненыя Імною, каторых ніхто ня можа зачыніць; ты мала маеш сілы, і захаваў Слова Мае, і не адрокся імені Майго.
9 Вось, Я ўчыню тым із бажніцы шайтанскае, каторыя кажуць, што яны Жыды, а ня ё, але маняць, — вось, Я ўчыню, што яны прыйдуць і паклоняцца ў ногі табе, і пазнаюць, што Я ўмілаваў цябе.
10 Як ты захаваў слова трывалкосьці Мае, Я таксама захаваю цябе ад гадзіны спробы, каторая вось, вось, мае прыйсьці на ўвесь сьвет, выпрабаваць жывучых на зямлі.
11 Я прыйду ўборзьдзе; дзяржы, што маеш, каб ніхто ня ўзяў кароны твае.
12 Хто перамагае, таго ўчыню стаўпом у доме Бога Свайго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Свайго й імя места Свайго, новага Ерузаліму, каторы зыходзе зь нябёс ад Бога Майго, і імя Мае новае.
13 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам".
14 І ангілу царквы ляодыцкае напішы: "Гэта кажя Амін, верны а праўдзівы сьветка, пачатак стварэньня Божага:
15 Ведаю ўчынкі твае, што ты ані сьцюдзёны, ані гарачы; о каб ты быў сьцюдзёны або гарачы!
16 Затым што ты летны, а ня сьцюдзёны ані гарачы, Я выплюну цябе з роту Свайго.
17 Бо ты кажаш: «Я багаты, забагацеў і нічога не патрабую», а ня ведаеш, што ты нуднік а небарака а бедны а нявісны а голы.
18 Раджу табе купіць у Мяне золата, агнём ачышчанае, каб ты быў багаты, і белае адзецьце, каб адзецца і каб ня відаць быў сорам голасьці твае, і вочнай масьцяй памаж вочы свае, каб бачыць.
19 Я ганю а зыру толькіх, колькіх люблю. Дык будзь рупатлівы й пакайся.
20 Вось, стаю ля дзьвярэй і стукаю. Калі хто пачуе голас Мой і адчыне дзьверы, увыйду да яго і буду вячэраць ізь ім, і ён із Імною.
21 Хто перамагае, таму дам сесьці з Імною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Сваім на пасадзе Ягоным.
22 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'яўленьня, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.