Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня, 20 Аб'яўленьня, 20 глава

1 І абачыў я ангіла, што зыходзіў зь неба, каторы меў ключ да бяздоньня і вялікі ланцуг у руццэ сваёй.
2 Ён схапіў смока, гада старавечнага, каторы ё дзявал а шайтан, і зьвязаў яго на тысяча год,
3 І ськінуў яго ў бяздоньне, і замкнуў, і запячатаваў над ім, каб ня мог ужо зводзіць народы, пакуль ня скончыцца тысяча год; просьле гэтага ён мае быць вывальнены на малы час.
4 І абачыў я пасады і седзячых на іх, і суд быў даны ім, і душы сьцятыя за сьветчаньне Ісусава а за Слова Божае, каторыя не пакланіліся зьверу ані абразу ягонаму, і не прынялі знаку на чало свае і на руку сваю. Яны ажылі й каралявалі з Хрыстом тысяча год.
5 Засталыя з памерлых не ажылі, пакуль ня скончыцца тысяча год. Гэта — першае ўскрысеньне.
6 Дабраславёны а сьвяты, хто мае ўчасьце ў вускрысеньню першым: над тымі другая сьмерць ня мае ўлады; яны будуць сьвятарамі Божымі а Хрыстовымі і будуць караляваць ізь Ім тысяча год.
7 І як скончыцца тысяча год, шайтан будзе вывальнены зь вязьніцы свае,
8 І выйдзе зводзіць народы, што на чатырох рагох зямлі, Ґоґа, й Маґоґа, каб зьберці іх на вайну; лік іх — як пяску морскага.
9 І ўзышлі на шырыню зямлі, і абступілі табар сьвятых а ўмілаванае места; і зышоў агонь зь неба, і пажэр іх.
10 А дзявал, што зводзіў іх, укінены ў возера агняное а серкавае, ідзе зьвер а хвальшывы прарока, і будуць мучаны дзень і ноч на векі вякоў.
11 І абачыў я вялікі белы пасад і Седзячага на ім, ад Каторага віду ўцякала зямля й неба; і не знайшлося ім месца.
12 І абачыў я мертвых, вялікіх і малых, што стаялі перад пасадам, і сувоі рашчыненыя былі, і накшы сувой рашчынены, каторы ё сувой жыцьця; і суджаны былі мертвыя за рэчы, напісаныя ў сувоях, подле ўчынкаў сваіх.
13 І аддало мора мертвых, што ў ім, і сьмерць і пекла аддалі мертвых, што ў іх; і яны былі суджаны кажны подле ўчынкаў сваіх.
14 І сьмерць і пекла кінены ў возера агняное. Гэта сьмерць другая — возера агняное.
15 І калі хто ня быў знойдзены запісаным у сувою жыцьця, быў укінены ў возера агняное.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'яўленьня, 20 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.