Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня, 22 Аб'яўленьня, 22 глава

1 І паказаў імне раку вады жыцьця, сьветлую, як крыштал, каторая выцякала з пасаду Божага а Баранчыкавага.
2 Сярод вуліцы ягонае і паабапал ракі — дзерва жыцьця, што родзе двананцаць пладоў, кажнага месяца выдаець плод свой; і лісты дзерва — да ўздараўленьня народаў.
3 І нічога ўжо ня будзе праклятага; але пасад Божы а Баранчыкаў будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.
4 І абачаць від Ягоны, і імя Ягонае будзе на чолах іхных.
5 І ночы ня будзе там, ня будуць патрабаваць сьветача ані сьвятліні сонечнае, бо Спадар Бог будзе асьвячаць іх; і будуць караляваць на векі вякоў.
6 І сказаў імне: «Гэтыя словы верныя а праўдзівыя; і Спадар Бог духоў прарокаў паслаў Ангіла Свайго паказаць слугам Сваім тое, што мае стацца неўзабаве.
7 І вось, іду неўзабаве»: дабраславёны, хто заховуе словы прароцтва сувою гэтага.
8 І я, Яан, чуў і бачыў гэта. І як я пачуў і абачыў, паў у ногі ангілу, што паказаваў імне гэта, каб пакланіцца;
9 Але ён сказаў імне: «Глядзі, не рабі гэтага: я — сунявольнік твой, і братоў тваіх прарокаў, і заховуючых словы сувою гэтага; Богу кланяйся».
10 І сказаў імне: «Не запячатавай словаў прароцтва сувою гэтага; час блізка.
11 Несправядлівы няхай яшчэ чыне несправядлівасьць; і брудзяны няхай брудзяніцца яшчэ; а справядлівы няхай чыне справядлівасьць яшчэ, і сьвяты няхай усьвячаецца яшчэ».
12 «Вось, прыйду неўзабаве, і адплата Мая з імною, каб адплаціць кажнаму подле ўчынкаў ягоных.
13 Я Альфа й Омэґа, першы й апошні, пачатак і канец».
14 Дабраславёныя тыя, што памыюць уборы свае, бо яны будуць мець права да дзерва жыцьця і каб увыйсьці пераз брамы да места.
15 Вонках — сабакі і чараўнікі, і бязулі, і забіўцы, і балвахвалы, і кажны, хто любе й чыне ману.
16 «Я, Ісус, паслаў ангіла Свайго пасьветчыць гэта вам у цэрквах. Я карэнь і пагон Давідаў, зорка сьветлая, ранічная».
17 І дух і княгіня маладая кажуць: «Прыйдзі!» І чуючы няхай скажа: «Прыйдзі!» Усьмяглы хай прыходзе, і зычачы няхай бярэць ваду жыцьця дарма.
18 Я сьветчу кажнаму, хто чуе словы прароцтва сувойчыка гэтага: калі хто дадасьць што да іх, таму дадасьць Бог болькаў, апісаных у сувойчыку гэтым.
19 І калі хто адыйме ад словаў сувойчыка прароцтва гэтага, адыйме Бог дзель ягоную зь дзерва жыцьця і зь места сьвятога, апісанага ў гэтым сувойчыку.
20 Тый, што сьветча гэта кажа: «Запраўды прыйду неўзабаве». Амін. Прыйдзі, Спадару Ісусе!
21 Ласка Спадара Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'яўленьня, 22 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.