Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў, 13 Да жыдоў, 13 глава

1 Братняя любоў (між вамі) няхай трывае.
2 Гасьціннасьці ня забывайце; бо празь яе нікаторыя, ня ведаючы, гасьцінна прынялі Ангелаў.
3 Памятайце вязьняў, як бы і вы былі (зь імі) у путах, і тых, што пад гнётам, бо і самі вы ў целе.
4 Шлюб (ува ўсіх вас) хай будзе чэсны і шлюбны ложак хай будзе бяззаганны; а блудадзеяў і чужаложцаў будзе судзіць Бог.
5 Майце нораў нясрэбралюбны, здавальняючыся тым, што ёсьць. Бо Ён сказаў: «ня адхінуся ад цябе і ня пакіну цябе»;
6 так што мы адважна кажам: «Госпад мне памочнік, і я ня збаюся: што зробіць мне чалавек?»
7 Памята́йце вашых настаўнікаў, якія дане́сьлі да вас Слова Бога; і гле́дзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхную веру.
8 Ісус Хрыстос учора і сягоньня, і навекі вякоў — Той Самы.
9 Навукамі рознымі і чужымі ня захапляйцеся; бо добра Багадацьцю ўмацоўваць сэрца, а ня стравамі, ад якіх ня атрымалі карысьці тыя, што спажывалі іх.
10 Мы маем ахвярнік, зь якога ня маюць права есьці тыя, што скініі служаць.
11 Бо кроў гэтых жывёлінаў за грэх (архірэя і ўсяго народу) уносіцца ў Сьвяцілішча (Сьвятое Сьвятых) архірэям, а іхныя целы спальваюцца па-за станам.
12 Таму і Ісус, каб асьвяціць народ Сваёю Крывёю, перанёс (сьмяротныя) пакуты за брамаю.
13 Дык выйдзем да Яго за стан, нясучы Ягоную зьнявагу,
14 бо ня маем тут сталага места, але шукаем надыходзячага.
15 Дык будзем пастаянна празь Яго прыносіць яхвяру удзячнасьці Богу, гэта значыць плод вуснаў тых, хто спавядае імя Ягонае.
16 Аб дабрадзейнасьці і супольнасьці ня забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.
17 Будзьце ўважлівымі да вашых настаўнікаў і пакорнымі ім, таму што яны нядрэмна рупяцца аб душах вашых, як абавязаныя (за іх) даць справаздачу, каб яны гэта рабілі з радасьцю, а ня ўздыхаючы: бо гэта для вас някарысна.
18 Маліцеся за нас, бо мы ўпэўнены, што маем добрае сумленьне, і ва ўсім жадаем паводзіць сябе чэсна.
19 Асабліва ж прашу гэта рабіць, каб я хутчэй быў вернуты вам.
20 А Бог Міру, Які ўваскрасіў зь мёртвых Госпада нашага Ісуса Хрыста, вялікага Пастыра авечак, хай Крывёю Запавету вечнага,
21 удасканаліць вас ва ўсякай добрай справе на выкананьне волі Ягонай, робячы ў вас заўгоднае Яму праз Ісуса Хрыста, Якому слава ў вяках вякоў! Амін.
22 Дык прашу вас, браты, прымеце гэта слова суцяшэньня; бо я і нямнога напісаў вам.
23 Ведайце, што брат Цімахвей вызвалены, зь якім, калі хутка прыйдзе, убачу вас.
24 Прывітайце ўсіх вашых старэйшынаў і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што ў Італіі.
25 Багадаць з усімі вамі. Амін.

Примечания к тексту

Да жыдоў напісана з Італіі праз Цімахвея.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да жыдоў, 13 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.