Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Яўрэяў 13 Да Яўрэяў 13 раздзел

1 Братняя любоў няхай будзе між вамі!
2 Гасціннасці не забывайце, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі Анёлаў.
3 Памятайце пра вязняў, як бы і вы былі ў кайданах разам з імі; пра тых, што зносяць мукі, бо і самі знаходзіцеся ў целе.
4 Шлюбняхай будзе ва ўсіх у пашане, і пасцель неапаганеная, бо распуснікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
5 Будзьце ў жыцці несрэбралюбныя, задавальняючыся тым, што ёсць. Бо Ён Сам сказаў: «Я не адпушчу цябе і не пакіну цябе».
6 Так што мы адважна кажам: «Госпад мне памочнік, і я не збаюся: што зробіць мне чалавек?»
7 Памятайце вашых настаўнікаў, якія казалі вам слова Божае; і, гледзячы на зыход іх жыццёвай дарогі, пераймайце іх веру.
8 Ісус Хрыстос — Той самы ўчора, і сёння, і навекі.
9 Вучэннямі рознымі і чужымі не захапляйцеся: бо добра, каб сэрцы ўмацоўваліся ласкаю, не ахвярнаю ежаю, ад якой тыя, што жывуць так, не атрымалі карысці.
10 Мы маем ахвярнік, ад якога не маюць права есці тыя, што служаць пры скініі,
11 бо целы жывёлін, кроў якіх першасвятаром уносіцца ў святое святых за грэх, спальваюцца па-за станам.
12 Таму і Ісус, каб асвяціць народ Сваёю Крывёю, пакутаваў па-за варотамі.
13 Дык выйдзем да Яго за стан, несучы Яго зганьбаванне;
14 бо мы не маем тут сталага горада, а шукаем таго, які будзе.
15 [Таму] давайце будзем праз Яго заўсёды ўзносіць Богу ахвяру хвалы, гэта значыць, плод вуснаў, што ўсхваляюць Яго Імя.
16 Але не забывайцеся рабіць дабро і дзяліцца з іншымі, бо такія ахвяры даспадобы Богу.
17 Будзьце паслухмяныя вашым настаўнікам і будзьце ім пакорныя, бо яны нядрэмна рупяцца дзеля вашых душ, як тыя, што будуць даваць справаздачу, — каб яны гэта рабілі з радасцю, а не цяжка ўздыхаючы, бо гэта было б некарысна для вас.
18 Маліцеся за нас: бо мы перакананыя, што маем добрае сумленне, ва ўсім хочучы паводзіць сябе добра.
19 Асабліва ж прашу гэта рабіць, каб я хутчэй быў вернуты вам.
20 А Бог міру, Той, Які ўзвёў з мёртвых нашага Госпада Ісуса, вялікага Пастыра авечак Крывёю вечнага запавету,
21 няхай удасканальвае вас у кожнай добрай справе для выканання Яго волі, робячы ў нас10 тое, што Яму даспадобы, праз Ісуса Хрыста; Яму слава навекі вечныя! Амін.
22 Прашу ж вас, браты, прыміце слова гэтага падбадзёрвання; бо і напісаў я вам коратка.
23 Ведайце, што наш брат Цімафей вызвалены, з якім, калі ён хутка прыйдзе, я ўбачу вас.
24 Прывітайце ўсіх, хто вядзе вас, і ўсіх святых. Вітаюць вас тыя, хто з Італіі.
25 Божая ласка няхай будзе з усімі вамі. [Амін.]

Зноскі:

21 10: У некат. рукап.: вас.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Яўрэяў, 13 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Яўрэяў 13 раздзел в переводах:
Да Яўрэяў 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.