Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Яўрэяў 11 Да Яўрэяў 11 раздзел

1 Вера ж ёсць ажыцяўленне чаканага, упэўненасць у рэчах нябачных.
2 Бо ў гэтым былі засведчаны старэйшыя.
3 Вераю мы разумеем, што наладзіліся вякі словам Божым, так што з нябачнага ўзнікла бачнае.
4 Вераю Авель прынёс Богу ахвяру большую, чым Каін; праз яе атрымаў сведчанне, што ён праведны, — пра яго дары сведчыў Бог, і ёю пасля смерці яшчэ гаворыць.
5 Вераю Гэнох быў перанесены на неба, так каб не ўбачыць смерці і не знайшлі яго, таму што Бог перанёс яго. Бо перад [сваім] перанясеннем ён атрымаў сведчанне, што ён даспадобы Богу.
6 А без веры немагчыма быць даспадбы Яму, бо той, хто прыходзіць да Бога, павінен вераваць, што Ён ёсць, і тых, хто шукае Яго, узнагароджвае.
7 Вераю апавешчаны Ной пра яшчэ нябачнае з богашаноўным страхам пабудаваў каўчэг для выратавання свайго дома; праз яе ён асудзіў свет і зрабіўся спадкаемцам праведнасці паводле веры.
8 Аўраам, пакліканы вераю, паслухаўся выйсці ў краіну, якую ён меўся прыняць у спадчыну, і выйшаў, не ведаючы, куды ідзе.
9 Вераю ён пасяліўся у зямлі абяцанай, як у чужой, жывучы ў буданах з Ісаакам і Іякавам, суспадкаемцамі таго ж абяцання;
10 бо ён чакаў горада, які мае аснову, дойлід і будаўнік якога — Бог.
11 Вераю і сама Сара, бясплодная, атрымала сілу на зачацце насення і, насуперак пары ўзросту, [нарадзіла], бо яна лічыла верным Таго, Хто абяцаў.
12 Таму і ад аднаго, і да таго ж змярцвелага, нарадзілася так шмат, як мноства зорак на небе і як незлічонага пяску на марскім беразе.
13 Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцанага, а ўбачыўшы яго здалёк і прывітаўшы і вызнаўшы, казалі пра сябе, што яны чужынцы і прыхадні на зямлі.
14 Бо тыя, што кажуць такое, паказваюць, што яны шукаюць бацькаўшчыну.
15 І калі б яны ўспаміналі пра тую бацькаўшчыну, з якой выйшлі, яны мелі б мажлівасць вярнуцца;
16 але цяпер яны імкнуцца да лепшай бацькаўшчыны, значыць да нябеснай. Таму Бог не саромеецца іх, называючы Сябе іх Богам, — бо Ён падрыхтаваў ім горад.
17 Вераю Аўраам, паддадзены выпрабаванню, прынёс у ахвяру Ісаака; прытым той, хто прыняў абяцанне, прыносіў адзінароднага,
18 пра якога было сказана: «У Ісааку будзе названа тваё насенне»,
19 ён, палічыўшы, што Бог у сілах з мёртвых уваскрашаць, адкуль ён, кажучы вобразна8 і атрымаў яго назад.
20 Вераю ў будучыню Ісаак добраславіў Іякава і Ісава.
21 Вераю Іякаў, паміраючы, добраславіў кожнага з сыноў Іосіфа і пакланіўся Богу, абапіраючыся на верх свайго жазла.
22 Вераю Іосіф, паміраючы, прыпомніў аб зыходзе сыноў Ізраілевых і распарадзіўся аб сваіх касцях.
23 Вераю Маісей, калі нарадзіўся, тры месяцы быў хаваны сваімі бацькамі, бо яны ўбачылі, што немаўля цудоўнае і не пабаяліся загаду цара.
24 Вераю Маісей, калі стаў дарослы, адмовіўся называцца сынам фараонавай дачкі,
25 абраўшы лепей цярпець з народам Божым, чым мець часовую асалоду ад граху,
26 палічыўшы знявагу Хрыста за большае багацце, чым скарбы Егіпту; бо ён глядзеў на Божую ўзнагароду.
27 Вераю ён пакінуў Егіпет, не збаяўшыся царскага гневу: бо ён, нібы бачачы Нябачнага, быў настойлівы.
28 Вераю ён справіў Пасху і праліццё крыві, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.
29 Вераю яны перайшлі нібы сухапуццем праз Чырвонае мора, у якім егіпцяне, зрабіўшы такую спробу, патапіліся.
30 Вераю ўпалі муры Іерыхона пасля таго, як іх абыходзілі навокал сем дзён.
31 Вераю распусніца Рааў не загінула з непакорнымі, прыняўшы з мірам разведчыкаў.
32 І што яшчэ скажу? Бо не хопіць мне часу, калі я буду расказваць пра Гедэона, Варака, Самсона, Іяфая, пра Давіда і Самуіла і прарокаў,
33 якія вераю перамагалі царствы, тварылі праведнасць, атрымлівалі абяцанні, закрывалі пашчы львам,
34 гасілі моц агню, пазбягалі вастрыя мяча, умацоўваліся ад слабасці, станавіліся магутнымі на вайне, прымушалі ўцякаць палкі чужынцаў.
35 Жанчыны атрымлівалі сваіх мёртвых уваскрэслымі; другія ж былі замардаваныя, не прыняўшы вызвалення, каб атрымаць лепшае ўваскрэсенне;
36 іншыя ж зазналі выпрабаванні глумленнямі і бічаваннямі, і нават кайданамі і турмамі;
37 іх каменавалі, перапільвалі, мучылі, яны паміралі ад мяча, туляліся ў авечых, у казіных скурах, церпячы нястачу, уціскі, пакуты;
38 тыя, якіх свет не быў варты, бадзяліся па пустэльнях, і гарах, і пячорах, і расселінах зямлі.
39 І ўсе яны, атрымаўшы добрае сведчанне праз веру, не атрымалі абяцанага,
40 таму што Бог прадугледзеў нешта лепшае для нас, не хацеў, каб яны без нас дасяглі дасканаласці.

Зноскі:

19 8: Літаральна: у прыпавесці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Яўрэяў, 11 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Яўрэяў 11 раздзел в переводах:
Да Яўрэяў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.