Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Яўрэяў 4 Да Яўрэяў 4 раздзел

1 А таму будзем баяцца, каб, у той час як застаецца абяцанне ўвайсці ў Яго спакой, каб не выявілася, што хтосьці з вас, спазніўся.
2 Бо і добрую вестку, мы атрымалі, гэтак жа як і тыя, але не пайшло ім на карысць пачутае слова, бо не паядналася з вераю тых, хто пачуў.
3 Бо ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, як Ён сказаў: «Як Я пакляўся ў Маім гневе: «Не ўвойдуць яны ў Мой спакой!» — хоць Яго справы былі завершаны ад заснавання свету.
4 Бо недзе Ён сказаў пра сёмы дзень так: «І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх Сваіх спраў»;
5 і яшчэ ў гэтым месцы: «Не ўвойдуць яны ў Мой спакой!»
6 Так што, як некаторым застаецца ўвайсці ў яго, а тыя, якія раней была абвешчана добрая вестка, не ўвайшлі з-за непакорнасці, —
7 Ён зноў вызначае нейкі дзень, «сёння», кажучы праз Давіда пасля такога доўгага часу, як раней было сказана: «Сёння, калі пачуеце голас Яго, не рабіце жорсткімі вашы сэрцы».
8 Бо, каб Ісус Навін увёў іх у спакой, то Ён не казаў бы пасля гэтага аб іншым дні.
9 Тады застаецца для народа Божага святкаванне суботы.
10 Бо той, хто ўвайшоў у Яго спакой, і сам супачыў ад сваіх спраў, як Бог — ад Сваіх.
11 Дык пастараемся ўвайсці ў той спакой, каб хто за тым жа прыкладам не ўпаў у непакорнасць.
12 Бо слова Божае жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за ўсялякі двусечны меч і пранікае нават да падзелу душы і духу, суставаў і мазгоў, і можа распазнаць думкі і намеры сэрца.
13 І няма стварэння, схаванага перад Ім, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго; Яму дадзім справаздачу.
14 Тады, маючы вялікага Першасвятара, Які прайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, давайце будзем цвёрда трымацца нашага вызнання.
15 Бо мы маем не такога Першасвятара, які не можа спачуваць нашым слабасцям, а выпрабаванага ва ўсім, як мы, але без граху.
16 Дык прыступаем з адвагаю да трона ласкі Божай, каб атрымаць нам міласць і знайсці ласку дзеля своечасовай дапамогі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Яўрэяў, 4 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Яўрэяў 4 раздзел в переводах:
Да Яўрэяў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.