Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Жыдоў 11 Да Жыдоў 11 раздзел

1 Ве́ра-ж ёсьць зьдзейсьне́ньне спадзяванага, пэўнасьць у рэчах, якіх ня бачым.
2 Бо ў ёй пасьве́дчаны старажытныя.
3 Ве́раю пазнае́м, што вякі скла́дзены словам Божым, каб з нявідомага сталася ба́чнае.
4 Ве́раю Авель прынёс Богу ахвяру, ле́пшую за Ка́інаву, ды е́ю дастаў сьвядоцтва пра́веднасьці, як засьве́дчыў Бог аб дарох яго; е́ю ён яшчэ й паме́ршы гаворыць.
5 Ве́раю Энох быў перане́сены, каб Яму сьме́рці ня бачыць; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо да перанясе́ньня яго было пасьве́дчана аб ім, што дагадзіў Богу.
6 А бяз ве́ры дагадзіць немагчыма; бо хто прыходзіць да Бога, мусіць ве́рыць, што Ён ёсьць і шукаючым Яго дае́ нагароду.
7 Ве́раю Ной, дазнаўшыся аб ніколі ня бачаным, праз асьцярожнасьць пабудаваў карабе́ль на спасеньне дому свайго; е́ю асудзіў ён сьве́т і па ве́ры ўнасьле́даваў праведнасьць.
8 Ве́раю пакліканы Аўраам паслухаўся, каб ісьці ў ме́сца, якое ме́ў дастаць у спадчыну, і выйшаў, ня ве́даючы, куды йдзе́.
9 Ве́раю асе́ў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у шатрох з Ізаакам і Якубам, сунасьле́днікамі таго-ж прырачэньня;
10 бо чакаў ме́ста, маючага фундамэнты, якога будаўнічы й тварэц — Бог.
11 Ве́раю й сама́ Сара прыняла сілу на зачацьце насе́ньня і не па часе ве́ку спарадзіла, бо ве́рным лічыла Таго, Хто даў абяцаньне.
12 І дзеля гэтага ад аднаго, пры тым амярцьве́лага, нарадзілася гэтак многа, як многа зораў на не́бе і як нязьлічо́ны пясок, што на ўзьбярэжжы мора.
13 Усе́ тыя паме́рлі водле ве́ры, не атрымаўшы абяцанага, а толькі здалёк пабачыўшы яго, і ве́рылі, і це́шыліся, і казалі аб сабе́, што яны чужынцы й прыходні на зямлі.
14 Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць;
15 і, калі-б памяталі тую, з якое выйшлі, дык ме́лі-б час вярнуцца.
16 Але яны ле́пшага пажадалі, гэта ёсьць нябе́снага; дзеля гэтага і Бог не сароміцца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён прыгатаваў ім ме́ста.
17 Ве́раю Аўраам, спакуша́ны, прывёў Ізаака і, прыняўшы прырачэньне, прынёс адзінароднага,
18 аб якім было сказана: У Ізааку назаве́цца насе́ньне табе́ (Быцьцё 21:12);
19 бо ён думаў, што Бог ма́е сілу і з мёртвых ускрасіць, дзеля чаго й дастаў яго на ўзор.
20 Ве́раю ў будучае пабагаславіў Ізаак Якуба й Ізава.
21 Ве́раю Якуб, паміраючы, пабагаславіў кожнага сына Язэпавага і пакланіўся на ве́рх кія свайго.
22 Ве́раю Язэп, канчаючыся, аб выхадзе сыноў Ізраілявых успамінаў і даў загад аб касьцёх сваіх.
23 Ве́раю Майсе́й па нараджэньні тры ме́сяцы хаваны быў бацькамі сваімі, бо бачылі, што дзіця харошае, і не спало́халіся царскага загаду.
24 Ве́раю Майсе́й, як вырас, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавае
25 і ле́пей захаце́ў паку́таваць з народам Божым, чым ме́ць дачэсную раскошу грэху,
26 зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпскія; бо ён на нагароду аглядаўся.
27 Ве́раю пакінуў ён Эгіпет, не ўбаяўшыся царскага гне́ву: бо цьвёрды быў, быццам ба́чачы Нявідомага.
28 Ве́раю зрабіў пасху і праліцьце крыві, каб нішчыцель першако́ў іх не крануў.
29 Ве́раю перайшлі яны цераз Чырвонае мора, як па сухапуцьцю; чаго паспробаваўшы, Эгіпцяне патапіліся.
30 Ве́раю ўпалі сьце́ны Эрыхонскія, абходжаныя навакол се́м дзён.
31 Ве́раю Рааб блудніца, з мірам прыняўшы выве́дчыкаў, не пагібла з няве́рнымі.
32 Дый што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне́ часу, каб апавядаць аб Гедэоне, аб Вараку, аб Самсоне ды Ефтаю, аб Давідзе і Самуіле, ды аб прароках,
33 якія ве́раю перамагалі царствы, чынілі праўду, даставалі прырачэньні, загараджалі ля́пы львоў,
34 тушылі сілу агню, уцякалі ад гострага мяча, крапчэлі ад слабасьці, ставаліся дужымі на вайне́, прымушалі ўцякаць палкі чужых.
35 Жоны паме́ршых сваіх з ускрасе́ньня даставалі; іншыя-ж былі заму́чаныя, ня прыняўшы вызвале́ньня, каб дастаці ле́пшае ўскрасе́ньне;
36 другія паспыталі зьдзе́каў і біцьця, ды йшчэ путаў і вязьніцы,
37 былі каме́ньнямі пабіваныя, распіловываныя, мучаныя, паміралі ад мяча́, туляліся ў гаве́чых ды казіных скурах, це́рпячы нэндзу, гора, нягоды,
38 (іх уве́сь сьве́т ня быў варты), бадзяліся па пустынях і горах, па пячорах і шчы́лінах зямлі.
39 І ўсе́ гэтыя, дастаўшы пасьве́дчаньне праз ве́ру, не дасталі абяца́нага,
40 бо Бог прадугле́дзіў аб нас не́шта ле́пшае, каб яны не бяз нас дасяглі дасканаласьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Паўлы да Жыдоў, 11 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Жыдоў 11 раздзел в переводах:
Да Жыдоў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.