1 Дык вось, браты сьвятыя, супольнікі ў нябе́сным прызваньні, пазнайце Пасланца і Архірэя вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
2 Які ве́рны паставіўшаму Яго, як і Майсе́й у-ва ўсім доме Яго (Лічбаў 12:7).
3 Бо Гэты варты тым большае славы перад Майсе́ем, чым большую чэсьць за дом ма́е той, хто яго збудаваў.
4 Бо кожны дом кім-не́будзь будуецца; а хто ўсё збудаваў, ёсьць Бог.
5 І Майсе́й ве́рны ў-ва ўсім доме Яго, як слуга́, дзеля пасьве́дчаньня таго, што́ ме́ла быць сказаным.
6 А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі адвагу й пахвалу надзе́і цьвёрда да канца захаваем.
7 Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго,
8 не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гне́ве, у дзе́нь спакушэньня ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне́ айцы вашыя, выпрабоўвалі Мяне́ і бачылі ўчынкі Мае́ сорак гадоў.
10 Дзеля гэтага угнявіўся Я на род гэны і сказаў: Заўсёды блукаюцца яны сэрцам, а самі не пазналі шляхоў Маіх;
11 дык пакляўся Я ў гне́ве Маім: ці ўвойдуць яны ў супачынак Мой? (Псальм 94:7−11.)
12 Глядзе́це, браты, каб ня было ў кім з вас сэрца хітрага ды няве́рнага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
13 Але закліка́йце адзін аднаго што́-дня, дакуль можна казаці: сягоньня, — каб хто з вас не зачарстве́ў праз подступ грэху;
14 бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак істнаваньня цьвёрда захаваем да канца́,
15 дакуль гаворыцца: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гне́ве.
16 Бо некаторыя, пачуўшы, угнявілі; але ня ўсе́, што выйшлі з Эгіпту з Майсе́ем.
17 На каго-ж гне́ваўся Ён сорак гадоў? Ці не на саграшыўшых, косьці якіх паляглі ў пустыні?
18 Каму-ж кляўся, што ня ўвойдуць у супачынак Яго, калі не непакорным?
19 І бачым, што яны ня здолелі ўвайсьці праз няве́рые.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Жыдоў, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.