1 Бо Мэльхісэдэк, цар Саліму, сьвяшчэньнік Бога Найвышэйшага, той, што спаткаў Аўраама, як варочаўся з пабоішча цароў, і пабагаславіў яго,
2 ды яму дзесяціну аддзяліў Аўраам ад усяго (— пе́ршае ў перакладзе цар праўды, а пасьля і цар Салімскі, гэта ёсьць цар міру),
3 бяз бацькі, бяз маткі, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, упадоблены-ж Сыну Божаму, астае́цца сьвяшчэньнікам назаўсёды.
4 Ба́чыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найле́пшае здабычы.
5 І тыя з сыноў Ле́віных, што прымаюць сьвяшчэнства, маюць за́паведзь — браць паводле закону дзесяціну з народу, гэта ёсьць з сваіх братоў, хаця й гэтыя паходзяць ад сьцягнаў Аўраамавых.
6 Ён жа, не паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што ме́ў прырачэньне.
7 Бяз усякае-ж спрэчкі ме́ншае багаслаўляецца большым.
8 І тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там — той, аб Якім сьве́дчыцца, што жыве́.
9 І, адным словам, праз Аўраама ўзята дзесяціна і з Ле́вія, які сам бярэ дзесяціны,
10 бо ён быў яшчэ ў сьцягнах бацькавых, калі спаткаў яго Мэльхісэдэк.
11 Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?
12 Бо з зьме́най сьвяшчэнства кане́чнай робіцца і зьме́на закону.
13 Бо Той, аб Кім гаворыцца гэтае, нале́жаў да другога кале́на, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка;
14 бо ве́дама, што Госпад наш зазьяў з кале́на Юдавага, а аб гэтым кале́не Майсе́й нічога не сказаў адносна сьвяшчэнства.
15 І яшчэ ясьне́й відаць з таго, што нападобу Мэльхісэдэку ўстае́ іншы сьвяшчэньнік,
16 Які не па закону за́паведзі цяле́снае стаўся, але па сіле нязьнішчальнага жыцьця.
17 Бо сьве́дчыцца: Ты — сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму.
18 А ране́й быўшая за́паведзь адкінена праз бяссільле яе́ і бескарыснасьць;
19 бо закон нічога не давяршыў; але ўводзіцца лепшая надзе́я, праз якую набліжаемся да Бога.
20 І паколькі гэта не бяз прысягі, —
21 (бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пака́ецца: Ты — сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму) (Псальм 109:4),
22 пагэ́талькі парукай ле́пшага запаве́ту стаўся Ісус.
23 І тых сьвяшчэньнікаў было бале́й, бо сьме́рць недапускала трываць;
24 а Гэты праз тое, што ве́чна трывае, ма́е сьвяшчэнства непраходзячае,
25 дык і можа назаўсёды збаўляць тых, што прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.
26 Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлу́чанага ад грэшнікаў і узвы́шанага па-над нябёсы,
27 Які ня ма́е патрэбы штодня, як архірэі, прынасіць ахвяры сьпярша за свае́ грахі, пасьля за грахі народу: бо Ён зрабіў гэта за-ра́з, прыне́сшы (ў ахвяру) Сябе́.
28 Бо закон стаўляе за Архірэяў людзе́й, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, наве́кі дасканалага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Жыдоў, 7 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.