Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў 7 Да жыдоў 7 раздзел

1 Бо Мельхісэдэк, валадар Саліму, сьвятар Бога Найвышэйшага, які сустрэў Абрагама, што вяртаўся пасьля зьнішчэньня каралёў, і багаславіў яго (Абрагама),
2 якому Абрагам нават дзесяціну аддзяліў ад усяго, — па першае, паводля тлумачэньня — «валадар праведнасьці», затым і «валадар Саліму», гэта значыць «валадар міру»,
3 бяз бацькі, бяз маткі, бяз радаводу, які ня мае ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, прыпадобнены да Сына Бога застаецца сьвятаром назаўсёды.
4 Бачыце, які вялікі той, якому нават патрыярх Абрагам даў дзесяціну з найлепшых здабычаў.
5 І з сыноў Левія, якія атрымоўваюць сьвятарства, маюць прыказаньне: браць дзесяціну ад народу паводля Закону, гэта значыць з братоў сваіх, хаця тыя і паходзяць ад паясьніцы Абрагама.
6 А ён, які ня паходзіць ад іх, атрымаў дзесяціну ад Абрагама і таго, хто мае абяцаньні, багаславіў.
7 Бяз усялякай супярэчнасьці, меншы багаслаўляецца большым.
8 І тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, там жа (ёсьць той), пра якога засьведчана, што ён жыве.
9 І, так сказаць, што праз Абрагама і Левій, які прынімае дзесяціны, даў дзесяціну:
10 бо ён быў яшчэ ў бацькавых сьцёгнах, калі сустрэўся зь ім Мельхісэдэк.
11 Калі б дасканаласьць была дасягальнай праз лявіцкае сьвятарства, — бо Закон прыняты народам пры ім, — дык якая б яшчэ была няабходнасьць паўставаць другому сьвятару паводля чыну Мельхісэдэка, а ня паводля чыну Агарона называцца?
12 Бо зь пераменай сьвятарства ўзьнікае няабходнасьць і перамены Закону.
13 Бо Той, пра Якога гэта гаворыцца, Ён належаў да другога калена, зь якога ніхто ня прыступаў да ахвярніку.
14 Бо вядома, што Госпад наш паўстаў із калена Юды, адносна якога Масей нічога ня сказаў наконт сьвятарства.
15 І гэта яшчэ больш вачавідным становіцца тады, калі паводля падабенства Мельхісэдэку паўстае іншы Сьвятар,
16 Які паўстае ня паводля Закону прыказаньня цялеснага, але паводля сілы жыцьця вечнага.
17 Таму што (Бог) сьведчыць: «Ты Сьвятар на векі вякоў паводля чыну Мельхісэдэка».
18 Адмена ж папярэдняга Закону адбываецца па прычыне ягонай немачы і бяскарыснасьці
19 бо гэны (папярэдні) Закон нічога ня давёў да дасканаласьці, але ўводзіцца лепшая надзея, празь якую мы набліжаемся да Бога.
20 І як ўсё (было) ня бяз прысягі, —
21 бо тыя станавіліся сьвятарамі бяз прысягі, а Гэты (стаўся Сьвятаром) з прысягай Таго, Хто гаварыў да Яго: «Госпад пакляўся і ня раскаецца: Ты — Сьвятар на векі вякоў паводля чыну Мельхісэдэка», —
22 дык наколькі большага Запавету стаўся зару́чнікам Ісус.
23 І тых сьвятароў было многа, таму што сьмерць перарывала кожнаму зь іх жыцьцё.
24 А Гэты праз тое, што трывае ў вяках вякоў, мае Сьвятарства бясконцае,
25 таму і ратаваць можа на векі вякоў тых, што прыходзяць празь Яго да Бога, бу́дучы вечна жывым, каб заступацца за іх.
26 Бо (вось) гэткага Архірэя і належала нам мець: сьвятога, вольнага ад зла, бяззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў, Які стаўся ўзвышаным панад нябёсамі,
27 Які ня мае патрэбы як гэныя архірэі, кожны дзень прыносіць ахвяры сьпярша за свае грахі, а потым за грахі народу; а Ён (усё) гэта зрабіў, раз і назаўсёды ахвяраваўшы Сябе.
28 Бо Закон стаўляе архірэямі людзей, якія маюць немачы; слова ж прысягі, што пасьля Закону, паставіла Сына, Які ёсьць дасканалы ў вяках вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў, 7 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да жыдоў 7 раздзел в переводах:
Да жыдоў 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.