Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў 12 Да жыдоў 12 раздзел

1 Таму і мы, маючы вакол сябе гэткае воблака сьведкаў, скінуўшы зь сябе ўсялякі цяжар і грэх, які пастаянна налягае на нас, будзем зь цярпеньнем праходзіць шлях барацьбы, які ляжыць перад намі,
2 гледзячы на Заснавальніка і Спраўцу веры — Ісуса, Які замест радасьці, якая (паводля справядлівасьці) прыналежала Яму, перацярпеў крыж, пагрэбаваўшы ганьбаю, і сеў праваруч Пасаду Бога.
3 Дык падумайце пра Перацярпеўшага над Сабою гэткі зьдзек ад грэшнікаў, каб вы ня зьнямагліся, аслабеўшы душамі вашымі.
4 Вы яшчэ ня да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,
5 і забыліся пра навучаньне, якое да вас, як да сыноў, гаворыць: «Сын мой! ня грэбуй пакараньнем ад Госпада і ня журыся, калі Ён цябе дакарае.
6 Бо каго Госпад любіць, таго карае; б’е ж усякага сына, якога прыймае».
7 Калі вы церпіце пакараньне, то Бог абыходзіцца з вамі, як з сынамі. Бо ці ёсьць гэткі сын, якога б ня караў бацька?
8 Калі ж застаецеся бяз пакараньня, якому падлягаюць усе (дзеці), то вы байструкі, а ня дзеці.
9 Дык калі мы мелі ба́цькаў па целу, якія каралі нас, і мы баяліся іх, дык ці ні шмат больш мы павінны карыцца Ба́цьку духаў і жыць?
10 Бо тыя каралі нас на кароткі час і як ім здавалася правільным; а Гэты — на карысьць, каб быць нам удзельнікамі ў сьвятасьці Ягонай.
11 Усякае пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, а сумам; але пасьля навучаным празь яго (пакараньне) прыносіць мірны плод праведнасьці.
12 Дык выпрастайце апушчаныя рукі і стомленыя калені
13 і хадзіце проста нагамі вашымі, каб кульгавае ня зьбілася з дарогі, але лепш, каб было аздароўлена.
14 Імкніцеся мець мір са ўсімі і сьвятасьць, бяз якой ніхто ня ўбачыць Госпада,
15 назіраючы, каб хто ня згубíў Багадаці Бога; каб які горкі корань праросшы ня нарабіў шкоды, і каб празь яго ня былі апаганеныя многія,
16 каб ня было сярод вас якога блудадзея альбо бязбожніка, як Гісаў, які за адну ежу аддаў права першародства свайго.
17 Бо ведаеце, што і пасьля таго, жадаючы ўспадкаваць багаславеньне, ён быў адхілены; бо ня ўбачыў свайго злачынства (адрачэньня) і ня пакаяўся, а багаславеньня прасіў са сьлязьмі.
18 Бо вы прыступіліся ня да гары нядатыкальнай і агнём палаючай, ані да цемры і змроку, і буры,
19 ані да гуку трубнага і голасу словаў, пра які пачуўшыя прасілі, каб слова (гэта) да іх ня было падоўжана:
20 таму што яны ня маглі вытрываць таго, што было зага́дана: нават калі зьвер дакранецца да гэтай гары, дык будзе ўкаменаваны, альбо працяты стралой.
21 І гэткае ву́сьцішнае было гэта зьявішча, што нават Масей сказаў: «Я ў страху і ў трымценьні».
22 Але вы падступіліся да гары Сыёну і да места Бога Жывога, да Ярузаліму Нябеснага і да мірыядаў Ангелаў,
23 да ўрачыстага збору і царквы першародных, якія запісаны ў Нябёсах, і да Бога — Судзьдзі ўсіх, і да духаў праведнікаў, якія прыведзены да дасканаласьці,
24 і да Пасярэдніка Новага Запавету — Ісуса, і да Крыві крапленьня, якая гаворыць лепш, чым Абелева.
25 Глядзіце, ня адвярніцеся ад Таго, Хто гаворыць; бо калі тыя ня пазьбеглі пакараньня на зямлі, ня паслухаўшы папяраджаючага, то тым больш (ня пазьбегнем) мы, калі адвернемся ад Таго, Хто зь Нябёсаў,
26 Чый голас тады пахістаў зямлю, а цяпер Ён паабяцаў, кажучы: «Яшчэ аднойчы Я страсяну ня толькі зямлю, але і неба».
27 А словы: «яшчэ раз» паказваюць на зьмяненьне таго, што устрасаема, як сатворанага, каб прабывала тое, што няпахіснае.
28 Дык мы, прымаючы Валадарства няпахіснае, зьберагайма Багадаць, празь якую служыцімем Богу, як Яму заўгодна, з багавейнасьцю і страхам,
29 таму што Бог наш ёсьць агонь усёзьнішчальны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў, 12 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да жыдоў 12 раздзел в переводах:
Да жыдоў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.