Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў, 12 Пасланне да Габрэяў, 12 глава

Прыклад Езуса Хрыста

1 Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні,
2 гледзячы на Езуса, пачынальніка і завяршальніка веры. Замест радасці, што была перад Ім, Ён, не зважаючы на ганьбу, выцерпеў крыж і сеў праваруч Божага трона.
3 Падумайце пра таго, хто вытрываў такі здзек над сабою ад грэшнікаў, каб не знемагліся вы ў сваіх душах і не аслаблі.
Бог нас выхоўвае

4 Вы яшчэ не змагаліся аж да крыві, ваюючы супраць граху,
5 і забыліся пра заахвочванне, якое кажа вам, як сынам:

«Сыне мой, не пагарджай пакараннем Пана і не падай духам, калі Ён дакарае цябе.

6

Бокаго Пан любіць, таго і карае, і б’е кожнага, каго прымае як сына».

7 Будзьце цярплівыя да пакаранняў. Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Ці ж ёсць такі сын, якога б не караў бацька?
8 А калі вы па-за пакараннем, удзельнікамі якога сталі ўсе, значыць вы не сыны, а незаконныя дзеці!
9 Больш за тое, у нас былі зямныя бацькі, каб выхоўваць нас, і мы баяліся іх. Ці мы не павінны быць яшчэ больш паслухмяныя Айцу духаў, каб жыць?
10 Тыя каралі нас па сваім меркаванні на кароткі час. А гэты карае нас дзеля дабра, каб мы мелі ўдзел у Яго святасці.
11 Цяпер усялякае пакаранне здаецца не радасцю, а смуткам. Але пазней яно прынясе мірны плён справядлівасці тым, каго выхоўвала.
12 Таму выпрастайце вашыя апаўшыя рукі і аслаблыя калені.
13 Рабіцепростыя сцежкі нагамі вашымі, каб кульгавы не збочыў, але каб выздаравеў.
Перасцярога перад адкідваннем ласкі

14 Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці, без якой ніхто не ўбачыць Пана.
15 Сачыце, каб ніхто не быў пазбаўлены Божай ласкі, каб які-небудзь горкі корань, што расце ўверх, не разросся і не апаганіў многіх
16 і каб не было сярод вас нейкага распусніка ці бязбожніка, які б, як Эзаў, за адну страву аддаў сваё першародства.
17 Вы ж ведаеце, што пазней, жадаючы атрымаць у спадчыну благаслаўленне, ён быў адкінуты і не змог перамяніць мысленне, хоць са слязьмі прасіў аб гэтым.
18 Вы прыступіліся ні да намацальнага, ні да распаленага агню, ні да змроку, цемры і буры,
19 ні да гулу трубы і такога голасу словаў, што тыя, хто яго пачуў, прасілі больш не звяртацца да іх непасрэдна.
20 Яны не маглі стрымаць гэтага наказу: «Калі нават жывёла наблізіцца да гары, будзе ўкаменавана».
21 А відовішча было настолькі страшнае, што Майсей сказаў: «Я спалохаўся і дрыжу».
22 Вы ж прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерузалема, да безлічы анёлаў, да святочнага сходу,
23 да Касцёла першародных, запісаных у нябёсах, і да Бога — Суддзі ўсіх, да духаў праведных, якія дасягнулі дасканаласці,
24 да Езуса — пасрэдніка новага запавету, да акраплення крывёю, якая прамаўляе больш, чым кроў Абэля.
25 Глядзіце, не адкідайце таго, хто гаворыць. Калі яны не пазбеглі пакарання, адвярнуўшыся ад таго, хто асцерагаў іх на зямлі, то мы яшчэ больш не пазбегнем пакарання, калі адкінем таго, хто асцерагае нас з неба.
26 Ягоны голас тады страсянуў зямлю, але цяпер Ён паабяцаў, кажучы: «Яшчэ раз страсяну не толькі зямлю, але і неба».
27 Словы «яшчэ раз» азначаюць знішчэнне таго, што знішчальнае, а значыць створанае, каб засталося тое, што непарушнае.
28 Таму, прымаючы непарушнае валадарства, трываймаў ласцы, праз якую мы будзем здзяйсняць прыемнае Богу пакланенне з бояззю і пабожнасцю.
29 Бо наш Бог — гэта паглынаючы агонь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Габрэяў, 12 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.