Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў, 13 Пасланне да Габрэяў, 13 глава

Заключныя настаўленні

1 Няхай трывае братняя любоў.
2 Не забывайцеся таксама пра гасціннасць, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі анёлаў.
3 Памятайце пра вязняў, быццам бы вы зняволеныя разам з імі; і пра тых, хто церпіць, бо і самі вы ў целе.
4 Няхай ва ўсіх будзе ў пашане сужэнства, а ложа няхай будзе беззаганным, бо распуснікаў і чужаложнікаў асудзіць Бог.
5 Не будзьце срэбралюбнымі норавам, задавольвайцеся тым, што маеце. Бо Ён сказаў:

«Застануся з табой і не пакіну цябе», —

6 так што смела можам сказаць:

«Пан мой памочнік, і я не буду баяцца; што можа зрабіць мне чалавек?»

7 Памятайце пра вашых настаўнікаў, якія абвяшчалі вам Божае слова, і разважаючы пра канец іхняга жыцця, наследуйце іх веру.
8 Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі!
9 Не паддавайцеся розным чужым вучэнням, бо лепш умацоўваць сэрца ласкаю, а не стравамі, якія не дапамаглі тым, хто спажываў іх.
10 Мы маем алтар, з якога не маюць права есці тыя, хто служыць у скініі.
11 Бо целы жывёлін, кроў якіх першасвятар прыносіць за грахі ў святыню, спальваюць за лагерам.
12 Каб асвяціць сваёю крывёю народ, Езус цярпеў муку за горадам.
13 Таму і мы выйдзем да Яго за лагер, несучы Яго знявагі.
14 Мы не маем тут пастаяннага горада, але шукаем таго, які павінен прыйсці.
15 Праз Езуса будзем няспынна прыносіць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плён вуснаў, якія дзякуюць Ягонаму імені.
16 Не забывайце пра дабрачыннасць і еднасць, бо такія ахвяры падабаюцца Богу.
17 Слухайцеся вашых настаўнікаў і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над вашымі душамі як тыя, хто будзе здаваць справаздачу, каб яны рабілі гэта з радасцю, а не ўздыхаючы; інакш гэта не прынясе вам карысці.
18 Маліцеся за нас. Мы ж спадзяемся, што маем чыстае сумленне, бо жадаем ва ўсім паступаць добра.
19 Асабліва прашу вас прычыніцца да таго, каб я мог хутчэй вярнуцца да вас.
Заканчэнне

20 А Бог спакою, які ўваскрасіў Вялікага Пастыра авечак, Пана нашага Езуса Хрыста праз кроў вечнага запавету,
21 няхай удасканаліць вас ва ўсялякай добрай справе, каб вы выконвалі Ягоную волю, робячы сярод вас тое, што падабаецца Яму, праз Езуса Хрыста, якому хвала на векі вечныя. Амэн.
22 Прашу вас, браты, прыміце слова заахвоты, якое коратка я перадаў вам у лісце.
23 Ведайце, што брат наш Цімафей вызвалены. Разам з ім, калі ён хутка прыйдзе, я пабачу вас.
24 Прывітайце ўсіх вашых кіраўнікоў і ўсіх святых. Вітаюць вас браты з Італіі.
25 Ласка з усімі вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Габрэяў, 13 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.