Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў, 5 Пасланне да Габрэяў, 5 глава

1 Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі.
2 Ён можа спачуваць тым, хто не ведае і блукае, бо і сам мае ў сабе слабасць.
3 Таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.
4 Ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару, апроч пакліканага Богам, як і Аарон.
5 Так і Хрыстус не сам сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, але той, хто сказаў Яму:

«Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў»;

6 як і ў іншым месцы кажа:

«Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка».

7 Хрыстус у дні свайго цела з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць.
8 Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў.
9 І, будучы дасканалым, стаў для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення;
10 і Богам быў абвешчаны першасвятаром на ўзор Мэльхізэдэка.
Перасцярога перад адступніцтвам

11 Пра гэта можам шмат сказаць, але цяжка вам гэта растлумачыць, бо сталі вы няздольнымі слухаць.
12 Хоць вы павінны быць ужо настаўнікамі з увагі на час, аднак вы зноў патрабуеце, каб хтосьці вучыў вас асновам Божага вучэння, і вы зноў сталі тымі, каму патрэбна малако, а не цвёрдая ежа.
13 Кожны, хто корміцца малаком, не мае досведу ў вучэнні справядлівасці, бо ён — немаўля.
14 Цвёрдая ежа — для сталых, бо яны здабылі ўменне адрозніваць дабро і зло.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Габрэяў, 5 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.