Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Жыдоў 13 Да Жыдоў 13 раздзел

1 Братняя любосьць няхай трывае.
2 Гасьціннасьці не забывайцеся, бо перазь яе некатрыя, ня ведаючы, ангілаў гасьцінна прыймалі.
3 Памятуйце празь вязьняў, бы спутаныя зь імі, і тых, што церпяць, бо вы таксама ў целе.
4 Жанімства пасьцівае ў вусім і ложак незабрудзянены; бязуляў жа а чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
5 Няхай жыцьцё вашае будзе бязь любосьці грошы, здаваляйцеся тым, што ё. Бо сказаў: «Не пакіну цябе і ня кіну цябе»;
6 Так што мы адважна кажам: «Спадар імне памачнік, і не баюся; што зробе імне людзіна?»
7 Памятуйце кіраўнікоў сваіх, каторыя казалі вам Слова Божае; разглядаючы вынік паступку іхнага, пераймайце веру іхную.
8 Ісус Хрыстос учорах і сядні тый самы, і на векі.
9 Навукамі рознымі й чужымі ня дайцеся быць зьведзенымі; бо добра ласкаю сіліць сэрцы, а ня ежамі, з каторых не адзяржалі карысьці тыя, што імі займаліся.
10 Мы маем аброчнік, з каторага тыя ня маюць права жывіцца, што служаць вітальні.
11 Бо каторае жывёлы кроў уносе найвышшы сьвятар за грэх да Сьвятога Сьвятых, тае мяса спаляюць вонках табару, —
12 Затым і Ісус, каб пасьвяціць людзёў крывёю Сваёй, пацярпеў вонках брамы.
13 Дык выйдзіма да яго за табар, носячы паганьбеньне Ягонае;
14 Бо мы ня маем тут штачаснага места, але шукаем прыйдучага.
15 Дык будзем перазь Яго бязупынку абракаць Богу аброк хвалы, значыцца плод вуснаў, імя Ягонае вызнаючых.
16 Дабрадзейства а ўдзельлівасьці не забывайцеся, бо такія аброкі любы Богу.
17 Слухайце кіраўнікоў сваіх і будзьце пакорныя, бо яны дбаюць праз душы вашыя, як тыя, што маюць здаць лічбу; каб яны рабілі гэта з радасьцяй, а ня ўздыхаючы, бо вам гэта некарысна.
18 Маліцеся за нас, бо мы пераканаўшыся, што маем добрае сумленьне, у вусім зычачы паступаць добра.
19 Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я баржджэй вернены быў вам.
20 Бог жа супакою, Каторы ўскрысіў зь мертвых Спадара нашага Ісуса Хрыста, вялікага пастыра авец, крывёю змовы вечнае,
21 Хай удасканале вас у кажнай добрай справе да чыненьня волі Ягонае, дзеючы ў вас любае Яму перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава на векі вякоў. Амін.
22 Прашу ж вас, браты, сьцярпіце гэтае слова захочаньня; я ж ня шмат і напісаў вам.
23 Ведайце, што брат наш Цімох вывальнены; і я разам ізь ім (калі ён уборзьдзе прыйдзе) абачу вас.
24 Здаровайце ўсіх кіраўнікоў сваіх і ўсіх сьвятых. Здароваюць вас італьскія.
25 Ласка з усімі вамі. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Жыдоў 13 раздзел в переводах:
Да Жыдоў 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.