Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Жыдоў 9 Да Жыдоў 9 раздзел

1 Першая ж таксама запраўды мела загады службы і сьвятыні земнае;
2 Бо зроблена была вітальня першая, у каторай сьветач а стол а пакладаньне букаткаў, каторая завецца «Сьвятое».
3 За другой жа запонаю вітальня, званая «Сьвятое Сьвятых»,
4 У каторай залатая кадзільніца і скрыня змовы, абкладзеная з усіх бакоў золатам, у каторай ваза залатая з маннаю, расьцьвілы посах Ааронаў а дошчачкі змовы;
5 А над ёй херувы славы, што ахіналі сялібу міласэрдзя. Праз гэта няма патрэбы цяпер гукаць падрабязна.
6 То ж, як гэтак зроблена, у першую вітальню заўсёды ўходзяць сьвятарове, правіць службу;
7 А ў другую — адно найвышшы сьвятар аднойчы ў год, не бяз крыві, каторую абракае за сябе і за нясьведам’е люду.
8 Дух Сьвяты паказуе гэтым, што яшчэ не адкрыта дарога да Сьвятога Сьвятых, пакуль стаіць першая вітальня,
9 Каторая — абраз цяперашняга часу, у каторым абракаюць дары а аброкі, што ня могуць учыніць абракаючага дасканальным у сумленьню,
10 Складаючыся толькі зь ежаў а піценьняў а розных абмываньняў, загадаў цялесных, устаноўленых да часу паправы.
11 Але Хрыстос, Найвышшы Сьвятар будучага дабра, зьявіўшыся з большай а дасканальнейшай вітальняю, ня рукамі зробленаю, значыцца ня гэткага стварэньня,
12 Ані з крывёю казлоў а цялят, але із собскай крывёю, увыйшоўшы аднойчы назаўсёды да сьвятыні, прыдбаў вечны выкуп.
13 Бо калі кроў казлоў а бычкоў і попел цяліцаў, кропячы забрудзянелых, пасьвячае да ачышчэньня цела,
14 Як шмат болей кроў Хрыстова, Каторы Духам вечным аброк Самога Сябе беззаганнага Богу, ачысьце сумленьне нашае ад мертвых учынкаў на службу Богу жывому!
15 І затым Ён пасярэднік новае змовы, каб сьмерцяй, дзеля выкупленьня ад выступаў з пад першае змовы, пагуканыя маглі адзяржаць абятніцу вечнага спадку.
16 Бо йдзе духоўніца, там надабе, каб сьмерць настала чынячага духоўніцу;
17 Бо духоўніца правамочная, калі людзіна памерлая; але яна ніякім парадкам ня мае моцы, калі чынячы духоўніцу жывы.
18 Затым і першая была зацьверджана не бяз крыві.
19 Бо Масей, вымавіўшы ўсі расказаньні з права перад усім людам, узяў кроў цялят а казлоў з вадою а чырвовай воўнаю а гізопам і пакрапіў самую кнігу і ўвесь люд,
20 Кажучы: «Гэта кроў змовы, каторую Бог расказаў вам».
21 Падобным парадкам пакрапіў крывёю й вітальню, і ўсе судзьдзе службы.
22 Дый блізу ўсе з права ачышчаецца крывёю, а без разьліцьця крыві ня бывае дараваньня.
23 Дык, з аднаго боку, зразы нябёснага мелі ачышчацца гэтымі, самае ж нябёснае лепшымі за гэтыя аброкамі.
24 Бо Хрыстос увыйшоў да сьвятыні ня рукамі зробленае подле зразы праўдзівае, але да самага неба, каб стаць цяпер за нас перад відам Божым,
25 А не каб часта абракаць Сябе, як найвышшы сьвятар уходзе да сьвятыні кажнага году з чужой крывёю;
26 Бо Ён меў бы часта цярпець ад закладзінаў сьвету. Ён жа аднойчы пры канчатку вякоў зьявіўся дзеля скасаваньня грэху аброкам Сваім.
27 І як людзём наканавана аднойчы памерці, а потым суд,
28 Так і Хрысгос, аднойчы аброкшы Сябе за грахі шмат каго, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго да спасеньня.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Жыдоў 9 раздзел в переводах:
Да Жыдоў 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.