1 Затым і мы, маючы такі вялікі булак сьветак навокал сябе, ськіньма ізь сябе кажны цяжар а грэх, што так чыста аблытуе нас, бяжыма зь трывалкосьцяй на выперадкі, што перад намі,
2 Уцеміўшыся ў Ісуса, правадыра й даканчаньніка веры, Каторы, маючы наўвеце радасьць, што была перад Ім, перацярпеў крыж, пагрэбаваўшы ганьбаю, і сеў паправе пасаду Божага.
3 Бо зважча, які Тый, што цярпеў перачэньне ад грэшнікаў, каб вы ня прысталі, замлеўшы ў душах сваіх.
4 Яшчэ вы аж да крыві не спрацівіліся, ходаючыся супроці грэху;
5 І вы сусім забыліся ўмаўляньня, каторае кажа вам, як сыном: «Сыну Мой! ня май улегцы зыру Спадаровага, ня траць адвагі, як ты жураны Ім.
6 Бо каго Спадар любе, таго зыра, і сьцёбае кажнага сына, каторага прыймае».
7 Калі вы церпіце зыр, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ё які сын, якога бацька ня зырыў бы?
8 Калі ж вы бяз зыраньня, каторае супольнае ўсім, дык вы бязбацькавічы, а ня сынове.
9 Адлі, мы мелі айцоў цялесных, каторыя нас зырылі, і мы паважалі іх, дык ці ня шмат болей маем быць у падданстве Айцу духоў і жыць?
10 Яны запраўды зырылі дзеля няшмат дзён, як здавалася патрэбным ім, а Гэты — дзеля карысьці, дзеля ўчасьця ў сьвятасьці Ягонай.
11 Ніякае ж зыраньне ў цяперашнім часе не здаецца радасьцяй, але смуткам; пасьлей, адылі, навытыраным ім даець супакойны плод справядлівасьці.
12 Дык падыйміце апушчаныя рукі і аслабянелыя калені
13 І рабіце простыя сьцежкі нагам сваім, каб кульгавае ня скруцілася, але валей каб уздаравілася.
14 Ганіцеся да супакою з усімі і сьвятасьці, без каторых ніхто не абача Спадара.
15 Назірайце, каб хто не спабыўся ласкі Божае, каб які «карэнь гарчэлі» ня вынік і не нарабіў клопату, і перазь яго шмат хто не забрудзяніўся;
16 Каб ня было якога бязулі альбо нязбожніка, як Есаў, што за адну ежу прадаў першародзтва свае.
17 Бо вы ведаеце, што просьле тога ён, жадаючы мець дабраславенства, быў адхінены, дарма што шукаў яго горача із сьлязьмі, бо не знайшоў месца да каяты.
18 Бо вы дабліжыліся не да гары, каб льга было даткнуцца, але гарэла агнём, не да цямноты а цемры а буры,
19 Не да трубнага гуку а голасу словаў, каторы чуючыя, праўдзячы сябе, прасілі, каб слова ня было гукана да іх болей.
20 Бо яны не маглі сьцерпець таго, што расказана было: «Калі й жывёла даткнецца да гары, будзе ўкаменавана».
21 І такое жахлівае было бачанае, што Масей сказаў: «Я надзвычайна спалохаўся і ўвесь дрыжу».
22 Але вы дабліжыліся да гары Сыёнскае а да места Бога жывога, нябёснага Ерузаліму, а да няшчысьлёных ангілаў
23 А да збору а царквы першакоў, запісаных на нябёсах, а да Бога, судзьдзі ўсіх, а да духоў справядлівых, дасканальных,
24 А да Ісуса, пасярэдніка новае змовы, а да крыві крапленьня, што гукае ляпей за Авеляву.
25 Глядзіце, каб вы не адмовілі Таму, Хто гукае. Бо калі тыя не ўцяклі, што адмовілі таму, каторы навучаў на зямлі, шмат болей мы, калі адвернемся ад Тога, Хто навучаў зь неба,
26 Чый голас тады захістаў зямлю; а цяпер Ён абяцаў, кажучы: «Яшчэ раз захістаю ня толькі зямлю, але й неба».
27 Гэта ж «Яшчэ раз» знача аддаленьне хістанага, як учыненага, каб непахісное засталося.
28 Дык мы, прыймаючы гаспадарства непахісное, майма ласку, каторай служым люба Богу ізь сьцёю й страхам,
29 Бо Бог наш ёсьць агонь зьядаючы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.