Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Жыдоў 11 Да Жыдоў 11 раздзел

1 Вось жа, вера ёсьць ужыцьцяўленьне спадзяванага й перакананьне празь нявідомае.
2 Ёю сьветчаньня дасяглі старавечныя.
3 Вераю ж разумеем, што вякі ухармаваны словам Божым, так што нявідомае стала відомым.
4 Вераю Авель аброк Богу аброк лепшы, чымся Каін; ёю адзяржаў сьветчаньне, што ён справядлівы, Бог пасьветчыў праз дары ягоныя; ёю ён, памершы, яшчэ гукае.
5 Вераю Енох быў перанесены, каб ня бачыць сьмерці; і ня знойдзены, бо Бог перанёс Яго. Бо ўперад, чымся быў перанесены, меў сьветчаньне, што падабаў Бог яго.
6 Бязь веры ж нельга падабацца; бо хто бліжыцца да Бога, мае верыць, што Ён ё, і шукаючым Яго адплачуе.
7 Вераю Ной, перасьцярэжаны Богам празь яшчэ нявідомае, багабойліва прыгатаваў караб да спасеньня дому свайго; ёю засудзіў сьвет і стаў спадкаемцам справядлівасьці, што зь веры.
8 Вераю Абрагам, пагуканы, паслухаў ісьці да месца, каторае меў адзяржаць на спадак; і вышаў, няведаючы, куды йдзець.
9 Вераю падарожжаваў ён па зямлі абяцанай, як чуж-чужанін, жыхарачы ў буданох з Ісаком а Якавам, суспадкаемцамі тае ж абятніцы;
10 Бо ён спадзяваўся места, што мела под, каторага мастак а будаўнічы Бог.
11 Вераю й сама Сорра адзяржала моц да прыйма семені, і вонках паравога веку, бо мела за вернага Таго, Хто абяцаў.
12 І затым запраўды ад аднаго, ды зьмярцьвелага, нарадзілася так шмат, як зораў на небе і як няшчысьлёны пясок на беразе морскім.
13 Усі гэтыя памерлі ў веры, не адзяржаўшы абятніцаў, адно здалеку бачылі іх, і вецілі, і вызнавалі, што яны чужнікі а прыходныя на зямлі;
14 Бо тыя, што так кажуць, паказуюць, што яны шукаюць айчыны.
15 І калі б яны ў думках мелі тую, з каторае вышлі, дык мелі спасобнасьць зьвярнуцца;
16 Але яны імкнуліся да лепшага, значыцца да нябёснага; затым і Бог не сароміцца звацца іх Богам, бо Ён прыгатаваў ім места.
17 Вераю Абрагам, спрабаваны, аброк Ісака, ды ён аброк адзінароднага свайго, каторы прыняў абятніцу,
18 Катораму было сказана: «У Ісаку названа будзе табе насеньне»;
19 Бо ён уважаў, што Бог дуж і зь мертвых ускрысіць. Затым і адзяржаў яго як праабраз.
20 Вераю ў будучыню Ісак дабраславіў Якава а Ісава.
21 Вераю Якаў, паміраючы, дабраславіў кажнага сына Язэпавага і сьхінуўся на верх посаха свайго.
22 Вераю Язэп, паміраючы, зрабіў менку праз выхад сыноў Ізраелявых і даў паручэньне ўзглядам касьцей сваіх.
23 Вераю Масей па нараджэньню быў хаваны тры месяцы бацькамі сваімі, бо яны бачылі дзецянётка пазорнае і не пабаяліся загады каралеўскае.
24 Вераю Масей, вырасшы, адмовіўся звацца сынам дачкі фараонавае;
25 Валей абраўшы цярпець гароту зь людам Божым, чымся мець часную прыемнасьць раскошы,
26 Маючы вярненьне Хрыстова за большае багацьце, чымся ягіпецкія скарбы; бо ён уважаў на адплату.
27 Вераю пакінуў ён Ягіпет, не пабаяўшыся гневу каралеўскага, бо ён, быццам бачачы Нявідомага, быў станаўкі.
28 Вераю справіў ён Пасху і разьліцьцё крыві, каб нішчэньнік першакоў не даткнуўся да іх.
29 Вераю прайшлі яны Чырвонае мора, як па зямлі, чаго паспрабаваўшы, Ягіпцяне патанулі.
30 Вераю паваліліся сьцены ерыхонскія па сямідзенным абходжаньню.
31 Вераю Рагаў бязуля, прыняўшы із супакоям узьведнікаў (і правёўшы іх другой дарогаю), не загінула зь нявернымі.
32 І што яшчэ скажу? Ня стане імне часу, каб павядаць празь Ґідэона а Варака а Самсона а Еффая а Давіда а Самуйлу а прарокаў,
33 Каторыя вераю перамагалі гаспадарствы, чынілі справядлівасьць, адзержавалі абятніцы, зачынялі ляпы лявом,
34 Гасілі сілу агню, уцякалі ад ляза мяча, мацаваліся ад кволасьці, былі дужыя на вайне, праганялі войскі чужых;
35 Жанкі адзержавалі памерлых сваіх ускрэслымі; іншыя ж замучаныя былі, не адзяржаўшы вывальненьня, каб дастаць лепшае ўскрысеньне;
36 А іншыя дазналі насьміханьняў а біцьця розкамі а путаў а вязьніцы;
37 Былі каменаваны, спакушаны, паміралі ад мяча, туляліся ў вавечых а казіных скурах, у нястачы, атугах, благім абходжаньню;
38 Каторых сьвет ня быў годны, цягаліся па пустынях а гарах а пячорах а раськепінах зямлі.
39 І ўсі гэтыя, дасягшы сьветчаньня вераю, не адзяржалі абятніцы,
40 Бо Бог штось лепшае нам перадбачыў, каб яны не бяз нас сталі дасканальныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 11 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Жыдоў 11 раздзел в переводах:
Да Жыдоў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.