Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да гэбрэеў 11 Да гэбрэеў 11 раздзел

1 Вера ёсьць запарукаю таго, чаго спадзяёмся, запэўненнем таго, чаго ня відзім.
2 Праз яе стараветнікі здабываюць узнанне (аўтарытэт знаўцы і сьветкі мінуўшчыны), без яе наагул немагчымая былаб і навука, гісторыя.
3 Праз веру пазнаём, што сьветы створаные ўсемагутным словам Бога= (Абсалюта), што зь нявідомых сталіся відомымі, ўсыстэматызаванымі.
4 Праз веру Абэль злажыў Богу ахвяру лепшую, чым Каін, за якую атрымаў сьвядоцтва праведнасьці ад Бога і хоць памёр, празь веру сваю гаварыць не перастае.
5 Вераю Гэнох быў забраны з гэтага сьвету, каб не аглядаў сьмерці. І не знайдзена яго, Бог бо забраў яго, а перад узяццем, меў сьвядоцтва, што Богу спадабаўся.
6 Бяз веры бо нельга падабацца (Богу), той хто прыступае да Бога павінен моцна верыць, што Бог ёсьць ды што шукаючым Яго дае нагароды.
7 Праз веру Ноэ перасьцярэжаны Богам перад загрозаю, набачанаю шчэ, з богабоязьзю збудаваў адумысны вадаплаў для уратавання свайго дому. Празь яе асудзіў ён сьвет, а унасьледзіў справядлівасьць.
8 Праз веру той, каго названа Абрагамам, паслужна выйшаў да абяцанага яму ў спадчыну краю. І вырушыў шчэ няведаючы куды йдзе.
9 Вераю прабываў у абяцанай сабе зямлі, бы ў чужой, селечыся ў намётах з Ізаакам і Якубам спадкаемнікамі тагож абяцання;
10 чакаў бо места на фундамантах, закладчыкам якога і будаўнічым — сам Бог.
11 Праз веру і Сара, хоць час ейны мінуў прыняла дужасьць пачацьця сына (ў перасьпелым веку), бо ўверыла у вернасьць таго, каторы абяцаў ёй гэта.
12 І так вось з чалавека аднаго толькі, ды шчэ й згрыбелага, паўстала патомства гэтак колькаснае, як зоры на небе, як пясок краймора нязьлічымы.
13 Усе яны паўміралі зь вераю, не дачакаўшыся і не атрымаўшы абяцанага, аглядалі толькі яго й віталі здалёк, вызнаючы, што на зямлі былі пяльгрымамі й гасьцьмі.
14 Тые бо, што так гавораць, паказваюць, што яны шукаюць бацькаўшчыны.
15 А каліб яны памяталі аб той, зь якое выйшлі, дык меліж час вярнуцца;
16 алеж бо яны сяння чуюць ностальгію да лепшай, да нябеснай; таму ім пазваляе называць сябе іхнім Богам, бо прыгатаваў ім места.
17 Праз веру Абрагам, пастаўлены на пробу, ахвяраваў Ізаака.
18 Той, каторы атрымаў быў абяцанне, ахвяраваў адзінага сына, аб якім было сказана: «Ад Ізаака звацца будзе тваё патомства» (Быць. 21−22).
19 думаў, што Бог моц мае і умерлых падняць з гробу, дзеля таго і дастаў яго на падобу (згробуўсталага).
20 Праз веру Ізаак багаславіў Якуба і Эзава для будучыні.
21 Праз веру ўміраючы Якуб багаславіў кажнага із сыноў Язэпа і аддаў паклон (Богу) зьніжыўшы свой посах.
22 Праз веру Язэп на канцы жыцьця успомніў аб выйсьці сыноў Ізраэльскіх (з Эгіпту) і пакінуў тэстамэнт адносна касьцей сваіх.
23 Праз веру бацькоў сваіх Майжэш быў праз тры месяцы укрываны, ведама бо была ягона прыгожасьць, і не зьлякаліся эдыкту Фараона.
24 Праз веру Майжэш, як вырас, запярэчыў быццамбы ён быў сынам Фараонавай дачкі,
25 воліў зносіць прыгнобу й зьдзекі з народам Божым, чым карыстаць з грэшных дачасных роскашаў.
26 Знявагі, перацерпеные за прыкладам Хрыстуса народам выбраным, уважаў за большые скарбы, чым Егіпскіе, аглядаўся бо на нагароду.
27 Праз веру пакінуў Эгіпт, не баючыся гневу Фараона; вытрываў, як той, што Нявідомага мае прад вачыма, якбы відзеў.
28 Праз веру справіў Пасху і праліцьцё крыві, каб вынішчальнік першародных не крануў іх.
29 Праз веру прайшлі Мора Чырвонае, моў па сушы, а Эгіпцяне як папрабавалі гэта — затанулі.
30 Праз веру рухнулі муры Ерыхонскіе па сямідзённым абойсьцю іх.
31 Праз веру яўнагрэшніца Рагаб ня згінула з нявернымі, прыняўшы прыязна выведнікаў (Ёз. 2:1−21; 6:1−25).
32 І штож скажу яшчэ? Бо ня хапае мне часу, каліб захацеў расказваць аб Гэдэоне і Бараку, Самсоне і Ефце, Давідзе, Самуэлю ды аб прароках,
33 якіе вераю паканалі валадарствы, выканалі справядлівасьць, атрымалі абяцанні, затыкалі пашчы львом;
34 гасілі агню магуцтва, зручна ўхіляліся ад вастрыя мяча, ачыналіся зь немачы, мужнелі на войнах, гналі палкі чужынскіе ад наскокаў.
35 (Празь іх) жоны атрымоўвалі сваіх памерлых ускрослымі, тады як іншыя, незгаджаўшыяся на выкуп, гінулі, разрываные колам, спадзяючыся на лепшае ўскрашэнне.
36 А йшчэ іншые зьняважаны вострымі насьмешкамі, абкіданые каменнямі, трыманые ў цёмных вязьніцах,
37 піламі рэзаные й разьдзіраные, на меч кіданые, ратаваліся якмага, цяняючыся ў авечых, ці казьліных шкурах па гарах, пячорах і пустырах;
38 тые, каторых няварты быў сьвет, туляліся па ягоных пустынных вертэпах.
39 І ўсе яны, праз веру так добра засьветчаные, не дачакаліся абецанага,
40 Бог бо прадугледзеў нам нешта дасканалае, каб яны не без нас дасяглі лепшае долі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст св. Паўла апостала да гэбрэеў, 11 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да гэбрэеў 11 раздзел в переводах:
Да гэбрэеў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.