Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да гэбрэеў, 6 Да гэбрэеў, 6 глава

1 Таму вось адложым пачатае вучэнне аб Хрыстусе, а пяройдзем да паўнейшае веды, заміж закладання зноў фундаманту (навукова) аб пакуце за учынкі мяртвые, аб веры ў Бога,
2 аб хросьце і ўскладанні рук ды згробуўстанні і судзе вечным.
3 Мы зробім і гэта, калі Бог пазволіць.
4 Яно бо немагчыма — тых, якіе раз былі прасьвечаны, скаштавалі нябеснага дару й сталіся супольнікамі Святога Духа,
5 засмакаваўшы соладзі Божага слова і сіл будучага веку,
6 ды й адпалых — зноў аднаўляць пакутаю; тых, якіе ў сабе крыжуюць паўторна Сына Божага й выстаўляюць яго на зьнявагу.
7 Зямля, часта поеная дажджом, родзіць для абрабляючых яе ужыткоўную расьліну — мае багаслаўленства ад Бога;
8 а вось тая, што плодзіць пустазелле й церні, блізкая пракляцьцю, канец яе — спаленне.
9 Хоць гэтак гаворымо, то аднак мы спадзяёмся ад вас, мілые, чагось лепшага й бліжэйшага збаўленню.
10 Бог бо ня ёсьць несправядлівы, каб забыўся аб вашай працы й любасьці, якую ў імя ягона аказвалі ды шчэ аказваеце на паслугах сьвятым.
11 Жадаем толькі, каб кажны з вас з такоюж руплівасьцю дахаваў поўню надзеі аж да канца,
12 каб вам не абняхаіцца, насьледуйце тых, каторые праз веру й цярплівасьць успадкуюць абяцанні.
13 Калі Бог даваў прырачэнні Абрагаму, дык, ня маючы нікога вышэйшага за сябе, на кагоб мог прысягнуць, на сябе самога прысягнуў,
14 кажучы: «Сапраўды убагаслаўлю цябе і размножу шчодра» (Быць. 22:17).
15 І ён, як доўгацярплівы, атрымаў абецанае.
16 Людзі вышэйшым за сябе заручаюцца, а ўсякіе спрэчкі іхнія канчаюцца сьцьвярджальнаю прысягай.
17 Таму і Бог, жадаючы даць спадкаемцам абяцанне нязьменнасьці сваей волі, далучыў прысягу,
18 гэтымі двама незьмянімымі актамі, ў якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мы мелі суцешную заахвоту — мы, што прыбеглі празначану нам надзею,
19 якое трымаемся як бяспечнае й пэўнае катвігі душы нашай, шукаем апоры моцнай, пранікаючай аж у сярэдзіну за заслону,
20 куды, як наш папярэднік, увайшоў Езус, стаўшыся Усесьвятарам навекі водле абрадку Мэльхісэдэха.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да гэбрэеў, 6 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.