Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да гэбрэеў 10 Да гэбрэеў 10 раздзел

1 Закон бо, маючы ў сабе цень толькі будучага дабра, а не самы вобраз рэчаў, ня можа тыміж самымі ахвярамі, што прыносяцца кожны год, зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць зь імі.
2 Бо ціж не перасталіб іх ахвяроўваць, каліб ахвярнікі, раз ачышчаные, не пасуваліся ў сумленні да ніякага граху?
3 Адыж у іх што-год аб грахох успаміналася,
4 бо-ж немагчыма, каб сама кроў валоў і казлоў ахв. магла змываць грахі.
5 Таму прыходзячы на сьвет (Збавіцель) кажа: «Не хацеў дару й ахвяры, але цела прыспасобіў мне.
6 Целапаленні (й ахвяры) за грэх недаўспадобы табе.
7 Тады я сказаў: Вось прыходжу (напісана аба мне ў звоі кнігі), споўніць, о Божа, волю тваю» (Пс. 39:7−9).
8 сказаўшы вышэй: «Не хацеў дару й ахвяры, цалапаленняў, ані ахвяр за грэх, ані тож не знайходзіў у іх упадобы» — а ёсьцьжа гэта ахвяры даваныя водле закону,
9 — потым азнаямляе: «Вось прыходжу споўніць волю тваю» — Касуе восьжа першае, каб паставіць другое.
10 Сілаю гэтае волі мы раз назаўсёды усьвячаны ахвяраю цела Езуса Хрыстуса.
11 Бож, падчас як сьвятар кажны станавіцца штодня да службы аўтарнай складае абыдна тыя самыя ахвяры, якіе ня могуць грахі гладзіць,
12 той-жа злажыўшы адзіную за грахі, асеў ужо назаўсёды праваруч Бога Айца,
13 чакаючы далейшага, калі ворагі ягоные лягуць падножжам стопаў яго.
14 Бо пасьвячаючы іх адною ахвярай, дасканальнымі ўчыніў навекі.
15 Сьцьвярджае нам гэта і Дух Святы, кажучы:
16 «Вось той запавет, які заключу з вамі пасьля гэных дзён, кажа Госпад: напоўню іхніе сэрцы маімі правамі, і выпішу іх на розумах іхніх.
17 І грахоў і беззаконня іхняга дакараць больш ня буду» (Ер. 31:33).
18 А дзе ёсьць адпушчэнне грахоў, там няма ўжо ахвяры за грэх.
19 Маючы тады, браты, праз кроў Езуса запэўненае ўвойсьце да сьвятыні,
20 да якое запачаткаваў ён дарогу новую і жывую праз заслону, г.зн. праз цела сваё,
21 і так вялікага ўсесьвятара над Божым домам,
22 прыступем (да яго із шчырым сэрцам, чыстым сумленнем, з поўнай верай ды абмытые на целе вадою чыстаю).
23 Трывайма непахісна пры моцнай надзеі вызнаванай, (бо верны ёсьць той, каторы абяцаў)
24 і уважайма адзін на другога, пабуджаючыся ўзаемна да любасьці ды добрых учынкаў.
25 Не ўхіляймася ад супольных зыбранняў нашых, як гэта некаторые звыклі, але дадавайма сабе тымболей ахвоты, бо-ж збліжаецца дзень.
26 Бо для размысна самахоць грэшачых, пазнаўшых і прызнаўшых праўду, ўжо няма ахвяры за грэх,
27 але страхотнае чаканне суду, і потым ярасьць агню, што мае зжэрці супраціўнікаў.
28 Хто нарушае Права Майжэшава пры двух, ці трох сьветках ьез міласэрдзя караецца сьмерцю.
29 Наколькіж, думаеце, цяжэйшае кары варты будзе той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою асьвячаны ён, за абыдную ўважаў і Духа ласкі зьняважаў?
30 Знаем таго, хто сказаў: «Маёй ёсьць помста, я адплачу». І яшчэ: «Госпад будзе судзіць народ свой» (Паўт. Пр. 32:35−36).
31 Страшна папасьціся ў рукі Бога жывога.
32 Прыпомніце сабе даўнейшые дні, калі вы шчэ сьвежа прасьвечаные ператрывалі горкія мукі змагання,
33 тады, як былі відовішчам зьняваг публічных вас самых, ці супольнікаў вашых.
34 Бо цярпелі супольна з увязьненымі ды рабаванымі, прыймаючы гэта з пагоднай рэзыгнацыяй.
35 Не пакідайце восьжа спадзевы вашай, якая мае вялікую заплату.
36 Толькі патрэбная вам цярплівасьць, каб выканаўшы волю Божу удастоіліся абецанага.
37 «За хвіліну бо, за малую хвілінку, прыйдзе, каторы мае прыйсьці, а не забавіцца».
38 «І справядлівы мой зь веры жыць будзе. Але хто адступіць, ня будзе падабацца маей душы» (Габ. 2:3−4).
39 Але мы ня з тых, што адступаюць сабе на пагібель, нашай дарогай ёсьць вера — для ратавання душы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст св. Паўла апостала да гэбрэеў, 10 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да гэбрэеў 10 раздзел в переводах:
Да гэбрэеў 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Серия комментариев МакАртура
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.