Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да гэбрэеў, 8 Да гэбрэеў, 8 глава

1 Галоўнае у сказаным ёсьць тое: мы маем Усесьвятара такога, што засеў праваруч трону нябеснае Велічы,
2 імністар сьвятыні й праўдзівага tabernaculum (сяння-сакрамэнтніцы), заснаванага праз Бога, а не чалавека.
3 Фактычна кажны архісьвятар дэпутаваны прыносіць дары і сьвятаахвяры, трэба восьжа было, каб і гэты меў што ахвяраваць.
4 Каліб аставаўся ён на зямлі, ня быўбы навет сьвятарам, бо там іншые законна прыносілі дары
5 і выконвалі службу, быўшую вобразам і ценем рэчаў нябесных, як сказана Майжэшу, канчаўшаму ладзіць на гары tabernakulum (дарожную святыню ў форме палаткі): «Глядзі (сказана), каб усё ўладзіў водле наўзору, які табе на гары быў паказаны» (Выйсьць. 25:40).
6 Хрыстус аднак атрымаў тым вышэйшае сьвятарства, чым вышэйшага запавету стаўся пасярэднікам, на лепшых бо угрунтаванага абяцаннях.
7 Калібжэ той першы запавет быў беззаганны, ня былоб патрэбы думаць аб другім.
8 І ў тоне напаміну весьціць (прарок): Вось надыйходзець дні, кажа Госпад, і я заключу з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет,
9 не водле запавету дакананага зь іхнімі бацькамі ў гэны дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай, бо тые ня вытрывалі ў маім запавеце, дзеля гэтага і я іх заняхаіў, кажа Госпад,.
10 А вось той запавет, які пасьля гэных дзён заключу з домам ізраэльскім, кажа Госпад, укладаючы правы мае ў розумы ды выпісваючы на сэрцах іхніх; і буду ім Богам, а яны будуць мне народам;
11 і ніхто ня будзе вучыць бліжняга свайго і ніхто брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; усе бо знаць мяне будуць ад найменшага да найбольшага зь іх.
12 «Буду бо міласьцівы неправеднасьцям іхнім, і грахоў іхніх памятаць ня буду» (Ер. 31:31−34).
13 Калі восьжа гавора аб «новым», гэнае першая прызнаў зыстарэлым; а тое, што старэе, псуецца — блізкое заніку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да гэбрэеў, 8 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.