1 Трывайце ў брацкай любасьці.
2 Не забывайце аб гасьціннасьці, празь яе бо некаторые, мімаведна, Анёлаў гасьцілі.
3 Памятайце аб вязьнях, так якбы вы самі разам зь імі былі вязьнямі, а такжа аб нядужых, бо і выж самі жывяце ў целе.
4 Жанімства праз усіх мае быць шанаванае, чэснае, ложа — беззаганнае; распусьнікаў бо ды блудадзееў будзе судзіць Бог.
5 Унікайце нораву срэбралюбнага, хціўства, задавальняючыся тым, што маеце; сам бо гаварыў (Бог): «Ня кіну цябе ды не астаўлю» (Ёз. 1:5).
6 так што сьмела можам казаць: «Госпад мой успаможнік, ня буду баяцца, Штож можа зрабіць мне чалавек?» (Пс. 117:6)
7 Памятайце аб духоўніках вашых, якіе вясьцілі вам слова Божае: быўшы сьветкамі канца іхняй жыцьця-долі, насьледуйце іхнюю веру.
8 Езус Хрыстус учора й сяння той самы і навекі.
9 Ня дайце ясбе зводзіць усялякім ды й чужым навукам; яно бо ласкай лепш падмацоўваць сэрца, а не стравамі, якія не памаглі тым, што за імі ўганяліся.
10 Мы маем ахвярнік (аўтар), зь якога ня маюць права есьці тые, што пры намётах служаць.
11 Бо цела (мяса) тых жывёлаў, кроў якіх заносіцца архісьвятарам у сьвятыню (благальню за грахі) спальваецца за табарам.
12 Таму і Езус, каб асьвяньціць народ уласнаю Крывёю быў мучаны й памёр за местам.
13 Выйдзьма-ж к Яму тады (пад крыж) суцерпна зь Ім пераносячы зьнявагі.
14 Бо трывалага тут места ня маем, але будучнага шукаем...
15 і празь яго заўсёды складайма Богу ахвяры хвалы: плод вуснаў, вызнаючых імя ягонае.
16 Узаемадапамогі дабрадзейнасьці, не забывайцеся, бо Богу падабаюцца гэткія ахвяры.
17 Будзьце улегла паслушнымі пастаўленым над вамі галовам, яны бо адказные за душы вашы. Послух ваш хай будзе ахвочы ў пагодзе духа, бяз ніякая сухой нехаці.
18 Малецеся за нас, бо нам здаецца, што добрае сумленне маем, стараючыся ў ва ўсім паступаць чэсна;
19 а тымболей прашу рабіць гэта, каб як-найскарэй мяне вам вярнулі.
20 Бог бо супакою-згоды, каторы гэнага вялікага пастыра авец Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса, праз кроў вечнага запавету, падняў з мяртвых,
21 хай вас уздольніць да ўсяго добраго, каб спаўнялі волю ягону; хай зь зее з вас тое, што маглоб знайсьці ў яго спадобу праз Езуса Хрыстуса, якому хвала на вякі вечные. Амэн.
22 І прашу вас, браты, каб цярпліва прынялі слова ўпярэджання. Бо і так гэты ліст к вам кароткі.
23 Прымеце да ведама, што брат наш Тыматэй ужо выпушчаны на волю. Калі не забавіцца прыйсьці, зь ім разам адведаем вас.
24 Паздароўце ўсіх кіраўнікоў вашых ды ўсіх сьвятых. Вітаюць вас браты з Італіі.
25 Ласка з вамі ўсімі. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Ліст св. Паўла апостала да гэбрэеў, 13 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.