1 Вера ж — гэта перакана́насць у спадзява́ным і ўпэ́ўненасць у рэ́чах нябачных.
2 Праз яе атрымалі сведчанне продкі.
3 Вераю спазнаём, што сусвет ўладкава́ны словам Божым, так што з няба́чнага ўзнікла ба́чнае.
4 Вераю Авель прынёс Богу ахвяру лепшую, чым Каін; праз яе ён атрыма́ў све́дчанне, што ён праведны, як засве́дчыў Бог пра дары яго; ёю і пасля смерці ён праця́гвае гаварыць.
5 Вераю Яно́х перане́сены быў, так што не ўбачыў смерці; і не знайшлі яго, таму што Бог перанёс яго. Бо раней, чым ён быў перане́сены, атрыма́ў ён све́дчанне, што дагадзіў Богу.
6 А без веры дагадзіць Богу немагчыма; бо той, хто прыхо́дзіць да Бога, павінен верыць, што Ён ёсць, і тым, хто шукае Яго, Ён дае ўзнагароду.
7 Вераю Ной, будучы апаве́шчаны пра яшчэ нябачнае, з богабая́знасцю збудава́ў каўчэг для выратава́ння дому свайго; ёю асудзіў ён свет і стаў спадкае́мцам пра́веднасці па веры.
8 Вераю Аўраам паслу́хаўся паклікання ісці ў краіну, якую нале́жала яму атрымаць у спа́дчыну, і пайшоў, не ведаючы, куды ідзе.
9 Вераю пасяліўся ён на зямлі абетава́най, як на чужой, і жыў у шатрах з Ісаакам і Іакавам, сунасле́днікамі таго ж абетава́ння;
10 бо ён чакаў горада, які ма́е трыва́лыя падму́ркі, горада, майстар і ствара́льнік якога — Бог.
11 Вераю і сама Сарра, будучы бясплоднаю, атрымала здольнасць зача́ць і насуперак свайму ўзросту нарадзіла, бо ведала, што верны Той, Хто абяцаў.
12 А таму ад аднаго, і прытым амярцве́лага, нарадзілася так многа, як зорак на небе і як пяску незлічонага на беразе мора.
13 Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцанага, а толькі здалёк бачылі яго, і віта́лі, і казалі пра сябе, што яны чужынцы і вандроўнікі на зямлі;
14 бо тыя, хто так гаворыць, ясна паказваюць, што шукаюць бацькаўшчыну.
15 І калі б яны мелі ў думках тую, з якой выйшлі, то ў іх была б магчымасць вярнуцца;
16 але цяпер яны імкнуцца да лепшага, гэта значыць, да нябеснага; таму і Бог не саромеецца іх, называючы Сябе іх Богам: бо Ён падрыхтаваў ім горад.
17 Вераю Аўраам, праходзячы выпрабава́нне, прынёс у ахвяру Ісаака, і прыносіў адзінароднага ён, які атрыма́ў абетава́нні
18 і якому было́ ска́зана: «у Ісааку будзе назва́на тваё патомства»;
19 бо ён думаў, што Бог мае сілу і з мёртвых уваскраша́ць, таму і атрымаў яго як вобраз уваскрасе́ння.
20 Вераю ў будучыню Ісаак благаславіў Іакава і Ісава.
21 Вераю Іакаў, паміра́ючы, благаславіў кожнага з сыноў Іосіфа і пакланіўся, абапіра́ючыся на верх жазла́ свайго.
22 Вераю Іосіф пры сконе нагада́ў пра выхад сыноў Ізраілевых і даў наказ наконт касце́й сваіх.
23 Вераю Маісей пасля нараджэння быў хава́ны тры месяцы бацька́мі сваімі; бо яны бачылі, што дзіця́ прыгожае, і не пабая́ліся царскага загаду.
24 Вераю Маісей, стаўшы дарослым, адмовіўся называцца сы́нам дачкі фараонавай,
25 і пажада́ў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовае грахоўнае задавальне́нне,
26 і палічыў, што цярпець знявагі дзеля Хрыста — бо́льшае багацце, чым егіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на будучую ўзнагароду.
27 Вераю пакінуў ён Егіпет, не пабаяўшыся гневу царскага; бо ён, бы́ццам бачачы Нябачнага, быў цвёрдым.
28 Вераю здзейсніў ён пасху і акрапленне крывёю, каб вынішчальнік першынцаў не крануў іх.
29 Вераю перайшлі яны Чырвонае мора, як па сушы, што паспрабавалі зрабіць Егіпцяне — і патанулі.
30 Вераю рухнулі сцены Іерыхонскія пасля сямідзённага абходу вакол іх.
31 Вераю Рааў-блудніца, з мірам прыняўшы выведнікаў (і правёўшы іх іншай дарогаю), не загінула з нявернымі.
32 І што яшчэ скажу? Не хопіць мне часу, каб расказваць пра Гедэона, Варака і Самсона, пра Іефая, Давіда і Самуіла, і іншых прарокаў,
33 якія вераю скара́лі царствы, вяршы́лі справядлівасць, атры́млівалі абяцанае, закрыва́лі пашчы львам,
34 гасíлі сілу агню, пазбяга́лі вастрыя́ мяча, станавіліся дужымі пасля немачы, былі моцнымі на вайне, праганялі войскі чужы́нцаў;
35 жанчыны атры́млівалі паме́рлых сваіх уваскрэ́слымі; а іншыя заму́чаны былí, адмовіўшыся ад вызвале́ння, каб дасягну́ць уваскрасе́ння ў лепшае жыццё;
36 іншыя перане́слі здзекі і пабоі, а таксама зняво́ленне і цямнíцу,
37 былі пабіты камянямі, былі перапілава́ны, катава́ны, паміралі, забітыя мячом, блука́лі ў авечых і казіных скурах, цярпелі няста́чы, уціск, злобу;
38 тыя, каго не варты быў увесь свет, блука́лі па пусты́нях, і гарах, і пячорах, і цяснíнах зямных.
39 І ўсе яны, хоць і заслужы́лі пахвалу́ за веру, не атрыма́лі абяца́нага,
40 таму што Бог прадугле́дзеў для нас нешта лепшае, каб яны не без нас дасягну́лі даскана́ласці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, 11 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.