1 І сталася ў Іконі, што яны ўвыйшлі разам у жыдоўскую бажніцу, і так гукалі, што ўверыла вялікая множасьць як Жыдоў, так і Грэкаў.
2 А нявернікі Жыды падвучылі а атруцілі на братоў думкі паган.
3 Яны, адылі, заставаліся ладны час, адважна гукаючы ў Спадару, Каторы даў сьветчаньне слову ласкі Свае, даючы, каб знакі а чудосы чыніліся рукамі іхнымі.
4 І падзяліліся множасьць места: адныя былі із Жыдамі, а другія з апосталамі.
5 А як пагане й Жыды з начэльнікамі сваімі імкнуліся напасьці на іх, каб зьняважыць а ўкаменаваць іх;
6 Яны, зацеміўшы гэта, уцяклі да местаў Лікаонскіх, Лістры а Дэрвы і аколіцаў іхных;
7 І там былі, абяшчаючы дабравесьць.
8 Сядзеў жа адзін мужчына ў Лістры, каторы не валодаў нагамі сваімі, кульгавы ад улоньня маці свае, каторы ніколі не хадзіў.
9 Гэты чуў Паўлу гукаючага, каторы, уцеміўшыся ў яго і бачачы, што ён меў веру дзеля ўздараўленьня,
10 Сказаў вялікім голасам: «Стань проста на ногі свае!» і ён ускочыў, і хадзіў.
11 Гурбы ж, абачыўшы, што Паўла ўчыніў, узьнялі галасы свае палікаонску, кажучы: «Багове, перакінуўшыся ў людзёў, зышлі да нас!»
12 І назвалі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмам, бо ён быў галоўны прамоўца.
13 Сьвятар жа Зэўсаў, што быў перад местам, прывёўшы валы і прынёсшы вянкі да брамы, хацеў з гурбамі абрачы аброк.
14 Але апосталы, Варнава а Паўла, пачуўшы, разьдзерлі адзецьці свае і кінуліся да гурбаў, крычачы а кажучы:
15 «Мужы! нашто вы гэта робіце? і мы людзі, падобныя прыродаю да вас, і прыносім вам дабравесьць, каб навярнуць вас ад марнасьцяў гэтых да жывога Бога, Каторы ўчыніў неба й зямлю, і мора, і ўсе ў іх;
16 Каторы ў мінулых пакаленьнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі собскімі дарогамі,
17 Хоць запраўды не пакінуў Сябе бязь сьветчаньня, дзеючы дабро й даючы зь неба дождж а ўродлівыя поры, поўнячы ежаю а пацехаю сэрцы вашыя».
18 І, кажучы гэта ўсе, яны ледзь удзяржалі гурбы ад абраканьня ім.
19 Але прышлі Жыды з Антыёхі а Іконі, і пераканалі гурбы, і ўкаменавалі Паўлу, выцягнулі яго зь места, дапушчаючы, што ён памер.
20 Як жа вучанікі абступілі яго, ён устаў і пайшоў да места, а назаўтрае пайшоў з Варнаваю да Дэрвы.
21 І абясьціўшы дабравесьць гэтаму месту, і прыдбаўшы шмат вучанікаў, зьвярнуліся да Лістры а Іконі а Антыёхі,
22 Мацуючы душы вучанікаў, захочуючы іх трываць у веры і навучаючы, што шмат якімі атугамі маем увыйсьці ў гаспадарства Божае.
23 І прызначыўшы ім старшых у кажнай царкве, памаліўшыся з постам, паручылі іх Спадару, у Каторага ўверылі.
24 І, перайшоўшы перазь Пісыду, прышлі да Памфілі.
25 І, кажучы слова ў Перзе, зышлі да Аталі;
26 А стуль адплылі да Антыёхі, скуль былі паручаны ласцы Божай на працу, каторую й зьдзеялі.
27 І прыбыўшы, і зьбершы царкву, яны здалі лічбу ім з усяго, што Бог учыніў імі, і што Ён адчыніў паганам дзьверы веры.
28 І заставаліся немалы час із вучанікамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.