1 Тады сказаў найвышшы сьвятар: «Ці так гэта?»
2 А ён сказаў: «Мужы браты і айцове, паслухайце! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Абрагаму, як ён быў у Месопотаме, уперад чымся ён жыхарыў у Гаране,
3 І сказаў яму: "Выйдзі ізь зямлі свае і ад радні свае, і прыйдзі да зямлі, што Я пакажу табе".
4 Тады, вышаўшы ізь зямлі Хальдэйскае, ён жыхарыў у Гаране; а стуль, па сьмерці айца ягонага, Бог перасяліў яго да гэтае зямлі, у каторай цяпер жыхарыце.
5 І ня даў яму ў ёй спадку ані на ступу нагі, але абяцаў даць яе ў дзяржаньне яму а насеньню ягонаму па ім, як ён ня меў дзіцяці.
6 І сказаў Бог гэтак: "Насеньне твае будзе прыходным у зямлі чужой, і паняволяць іх, і будуць блага абходзіцца чатырыста год.
7 І народ, у каторага яны будуць нявольнікамі, я буду судзіць, сказаў Бог; і просьле гэтага яны выйдуць і будуць кланяцца Імне на гэтым месцу".
8 І даў яму змову абразаньне. І гэтак ён нарадзіў Ісака, і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісак Якава, а Якаў — двананцацёх патрыярхаў.
9 Патрыярхі ж, завідуючы Язэпу, прадалі Яго да Ягіпту; але Бог быў ізь ім,
10 І выбавіў яго ад усяе атугі, і даў яму зычлівасьць а мудрасьць у ваччу фараона, караля ягіпецкага, і ён прызначыў яго за начэльніка над Ягіптам а над усім домам сваім.
11 І галадоў настала і вялікая гарота ў вусёй зямлі Ягіпецкай а Канаанскай, і бацькі нашы не знаходзілі еміны.
12 Якаў жа, пачуўшы, што ё збожжа ў Ягіпце, паслаў бацькоў нашых першы раз.
13 А другім разам Язэп даўся пазнаць братом сваім, і радзіма Язэпава стала ведамнай фараону.
14 І Язэп паслаў і пагукаў да сябе Якава, айца свайго, і ўсю радню семдзясят пяць душаў.
15 І зышоў Якаў да Ягіпту, і памер, ён а бацькі нашы;
16 І былі перанесены да Сыхему і пакладзены ў гробе, што Абрагам быў купіўшы за срэбла ў сыноў Гамора, айца Сыхемовага.
17 А як бліжэла пара абятніцы, каторую Бог прысягнуў Абрагаму, люд рос а мнажыўся ў Ягіпце,
18 Пакуль паўстаў іншы кароль, што ня знаў Юзэпа.
19 Гэты хітра абходзіўся з родам нашым і сіліў айцоў нашых выкідаць дзеці свае, каб яны не заставаліся жывыя.
20 У тым часе нарадзіўся Масей і быў пазорны. Тры месяцы ён быў жыўлены ў доме айца свайго,
21 А як быў выкінены, дачка фараонава ўзяла яго й прынесла да сябе за сына.
22 І навытыраны быў Масей у вусёй мудрасьці Ягіпцян, і быў магутны ў словах і ўчынках.
23 А як выпаўнілася яму сорак год, прышло яму на сэрца даведацца да братоў сваіх, сыноў Ізраелявых.
24 І, абачыўшы аднаго крыўджанага, абараніў яго і памсьціўся за ўцісьненага, забіваючы Егіпцяніна.
25 Ён думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукою ягонай даець ім вывальненьне; але яны не зразумелі.
26 А назаўтрае ён паказаўся да іх, як яны біліся, і стараўся іх пагадзіць, кажучы: "Мужы, вы браты, нашто крыўдзіце адзін аднаго?"
27 Але тый, што крыўдзіў суседа свайго, адапхнуў яго, кажучы: "Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю над намі?
28 Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Егіпцяніна ўчорах?"
29 І ўцёк Масей на гэтае слова, і стаў прыходным у зямлі Мадзямскай, ідзе ў яго нарадзілася двух сыноў.
30 А як скончылася сорак год, зьявіўся яму Ангіл на пустыні Сынайскае гары ў поламі агню ў кусьце.
31 І Масей, абачыўшы, дзіваваўся зь відзені; а як падходзіў разгледзець, быў голас Спадароў:
32 "Я Бог айцоў тваіх, Бог Абрагама а Ісака а Якава". І Масей закалаціўся, і ня сьмеў назіраць.
33 І сказаў яму Спадар: "Разуй вобуй з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, ё зямля сьвятая.
34 Я нагледзеўся на благое абходжаньне зь людам Маім у Ягіпце, і чуў стогн іхны, і зышоў вывальняць іх; дык ідзі, Я пашлю цябе да Ягіпту".
35 Гэтага Масея, каторага яны адхінулі, сказаўшы: "Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю?", гэтага Бог за начэльніка а выбавіцеля паслаў рукою Ангіла, што зьявіўся яму ў кусьце.
36 Гэты вывеў іх, учыніўшы чудосы а знакі ў зямлі Ягіпецкай а на Чырвоным мору а на пустыні сорак год.
37 Гэта тый Масей, што сказаў сыном Ізраелявым: "Прароку ўзьніме Бог вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце".
38 Гэта тый, што быў у збору на пустыні з Ангілам, каторы казаў яму на Сынайскай гары, і айцом нашым, каторы прыняў жывыя словы, каб даць вам,
39 Катораму айцове нашы не хацелі быць паслухменыя, але адапхнулі яго ад сябе і ў сэрцах сваіх зьвярнуліся да Ягіпту,
40 Кажучы Аарону: "Зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо з Масеям гэтым, што вывеў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што прыгадзілася".
41 І тых дзён зрабілі цялё, і абраклі аброк балвану, і цешыліся з работы рук сваіх собскіх.
42 Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: "Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў?
43 Але вы ўзялі будан Молахаў і гвязду бога Рэмфана, каторых зразы вы зрабілі, каб кланяцца ім: і Я перасялю вас за Бабілён".
44 Будан сьветчаньня мелі айцове нашы на пустыні, як казаў Тый, што гукаў Масею зрабіць гэта подле зразы, што ён бачыў;
45 Каторы ж, прыняўшы ад айцоў сваіх, айцове нашы ўнесьлі зь Ісусам, як уходзілі ў дзяржаву народаў, выгнаных Богам ад віду айцоў нашых.
46 Гэтак было аж да дзён Давіда, каторы знайшоў ласку ў Бога і прасіў знайсьці месца пад вітальню Богу Якававаму.
47 Салямон жа пастанавіў Яму дом.
48 Але Навышні жывець ня ў доме, зробленым рукамі, як кажа прарока:
49 "Неба пасад Мой, і зямля казулька пад ногі Мае. Што за дом пастановіце Імне, кажа Спадар, альбо ідзе месца дзеля супачынку Майго?
50 Ці не Мая рука зрабіла ўсе гэта?"
51 О каляныя шыі і неабрэзанага сэрца а вушэй! вы заўсёды працівіліся Духу Сьвятому, як айцове вашы, так і вы.
52 Каго з прарокаў не перасьледавалі айцове вашы? Яны забілі тых, што наперад абяшчалі прыход Справядлівага, Каторага вы сталі ізраднікамі а забіўцамі,
53 Вы, каторыя прынялі права, як загадана Ангіламі, і не захавалі яго».
54 Тады, слухаючы гэта, яны ірваліся сэрцам і скрыгаталі на яго зубамі.
55 Але, будучы поўны Духа Сьвятога, уцеміўшыся ачыма сваімі ў неба, ён бачыў славу Божую а Ісуса, па правіцы Бога стаячага;
56 І сказаў: «Гля, я бачу нябёсы рашчыненыя і Сына Людзкога, па правіцы Бога стаячага».
57 Але яны, закрычэўшы вялікім голасам, затыкалі вушы свае, і згодна пусьціліся на яго,
58 І, выкінуўшы за места, каменавалі яго. Сьветкі ж паклалі адзецьці свае ля ног маладзёна, званага Саўла.
59 І каменавалі Сьцепана, каторы маліўся й казаў: «Спадару Ісусе, прымі дух мой!»
60 І, уклякшы, загукаў вялікім голасам: «Спадару, не залічы ім грэху гэтага». І, сказаўшы гэта, уснуў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеі сьвятых апосталаў, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеі 7 раздзел в переводах:
Дзеі 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Серия комментариев МакАртура
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.