1 Саўла ж, яшчэ дыхаючы пагрозамі а забіўствам на вучанікаў Спадаровых,
2 Дабліжыўся да найвышшага сьвятара і папрасіў у яго лістоў да бажніцаў у Дамашку, каб, калі знойдзе каго, хто быў бы гэтае Дарогі, мужчынаў і жанкі, прыводзіць зьвязаных да Ерузаліму.
3 Як жа ён падарожжаваў, дабліжаючыся да Дамашку, сталася — зьнецікі зазьзяла навокал яго сьвятліня зь неба;
4 І, паўшы на зямлю, ён пачуў голас, кажучы яму: «Саўле, Саўле, чаму ты Мяне перасьлядуеш?»
5 І ён сказаў: «Хто Ты Спадару?» Ён жа сказаў: «Я Ісус, Каторага ты перасьлядуеш. Цяжка табе йсьці супроці восьцяў».
6 Ён жа ў дрыгоце а жаху сказаў: «Спадару, што кажаш імне рабіць?» Спадар яму: «Устань а йдзі да места; і сказана будзе табе, што маеш рабіць».
7 Мужы ж, што падарожжавалі зь ім, стаялі бязмоўныя, чуючы запраўды гук, але нікога ня бачачы.
8 Саўла ж устаў ізь зямлі і з адчыненымі ачыма нічога ня бачыў. І, вядучы за руку, прывялі яго да Дамашку.
9 І быў ён тры дні бязь відзеньня, і ня еў ані піў.
10 І быў адзін вучанік у Дамашку, імям Ананя; і Спадар у відзені сказаў яму: «Ананя!» І ён сказаў: «Во Я, Спадару».
11 Спадар жа яму: «Устань а йдзі на вуліцу, званую Простая, і шукай у доме Юдзіным Тарсяніна, імям Саўла, бо вось, ён моліцца,
12 І бачыў у відзені мужа, на ймя Ананя, што прышоў і ўзлажыў руку сваю на яго, каб ён празерыў».
13 Ананя ж адказаў: «Спадару, я чуў ад шмат каго ўзглядам гэтага чалавека, як шмат ліха ён зрабіў сьвятым у Ерузаліме;
14 І тут мае ўладу ад найвышшых сьвятароў вязаць усіх, што гукаюць імя Твае».
15 І сказаў яму Спадар: «Ідзі, бо ён абраная судзіна Імне, каб насіць імя Мае перад народамі а каралямі а сынамі Ізраелявымі.
16 Я ж пакажу яму, колькі ён мае выцярпець за імя Мае».
17 І Ананя пайшоў, і ўвыйшоў у дом, і, узлажыўшы на яго рукі свае, сказаў: «Браце Саўле, Спадар паслаў мяне, Ісус, што зьявіўся табе на дарозе, па каторай ты йшоў, каб ты празерыў і напоўніўся Сьвятога Духа».
18 І якга, бы луска, спала з аччу ягоных, і ён празерыў, і, устаўшы, быў ахрышчаны.
19 І, пасілкаваўшыся, стаў дужы. І быў з вучанікамі, што ў Дамашку, колькі дзён.
20 І зараз абяшчаў у бажніцах Ісуса, што Ён сын Божы.
21 І ўсі, што чулі, зумяваліся й казалі: «Ці ня тый ён, што губіў у Еарузаліме гукаючых імя гэтае, дый сюды прышоў із заданьням прыводзіць іх зьвязаных да найвышшых сьвятароў?».
22 А Саўла балей мацаваўся й прыводзіў у зямятню Жыдоў, што жылі ў Дамашку, даводзячы, што Гэты ё Хрыстос.
23 Як жа мінула шмат дзён, Жыды зрадзіліся забіць яго.
24 Але Саўла даведаўся праз змову іхную. А яны назіралі дзень і ноч ля брамы, каб зьнішчыць яго.
25 Але вучанікі ўзялі яго ночы і спусьцілі ў кашу перазь сьцяну.
26 Прыбыўшы ж да Ерузаліму, ён сілаваўся прылучыцца да вучанікаў, але ўсі баяліся яго, ня верачы, што ён вучанік.
27 Варнава ж узяў яго, і прывёў яго да апосталаў, і паведаў ім, як ён бачыў Спадара ў дарозе, і што Ён казаў яму, і як у Дамашку ён гукаў адважна ў імя Ісусава.
28 І быў ён ізь імі, уходзячы й выходзячы ў Ерузаліме,
29 І гукаючы адважна ў імя Ісусава. Таксама гукаў і сьперачаўся з Гэленістымі; а яны прабавалі забіць яго.
30 Браты ж, ведаючы гэта, прывялі яго да Цэсарэі і паслалі яго да Тарсу.
31 Цэрквы тады па ўсёй Юдэі а Ґалілеі а Самары мелі супакой, будучы навучаныя і ходзячы ў боязьні Спадаровай; і пацяшэньням Духа Сьвятога мнажыліся.
32 Прыгадзілася ж, што Пётра, абходзячы ўсіх, зышоў таксама да сьвятых, што жыхарылі ў Лідзьдзе;
33 І засьпеў там аднаго чалавека, на ймя Эней, што восьмі год ляжаў у пасьцелі паляржаваны.
34 І сказаў яму Пётра: «Энею, Ісус Хрыстос уздараўляе цябе; устань і пасьцялі сабе»; і ён якга ўстаў.
35 І бачылі гэта ўсі, што жыхарылі ў Лідзьдзе а ў Сароне, каторыя й навярнуліся да Спадара.
36 І ў Ёппе была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што знача Сэрна; яна была поўная добрых справаў і чыніла убожніну.
37 І сталася тых дзён, што яна захварэла й памерла; і, памыўшы, паклалі яе ў верхнім пакою.
38 А як Лідда была блізка да Ёппы, вучанікі, пачуўшы, што Пётра быў там, паслалі двух мужоў да яго, просячы яго: «Не адвалакай прыйсьці да нас».
39 І Пётра, устаўшы, пайшоў зь імі; як ён прышоў, прывялі яго да верхняга пакою, і ўсі ўдовы сталі перад ім, плачучы й паказуючы яму сарочкі а адзецьце, каторыя шыла Сэрна, як жыла зь імі.
40 Пётра ж, выправіўшы іх усіх вонкі і ўклякшы, памаліўся; і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: «Тавіта, устань!» І яна адчыніла вочы свае і, абачыўшы Пётру, села.
41 І, падаўшы ёй руку, падняў яе; і, пагукаўшы сьвятых а ўдовы, пастанавіў ім яе жывую.
42 І гэта сталася ведамным па ўсёй Ёппе, і шмат уверыла ў Спадара.
43 І было, што ён заставаўся шмат дзён у Ёппе ў якогась Сымона кажамякі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.